Анатоль Канстанцінавіч Сініцын

Анатоль Канстанцінавіч Сініцын (5 лютага 1948, Мёры, Віцебская вобласць — 2018) — беларускі матэматык, цепла- і радыёфізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996), прафесар (спецыяльнасць «Матэматыка», 1997).

Анатоль Канстанцінавіч Сініцын
Дата нараджэння 5 лютага 1948(1948-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 2018
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1970), Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць «Цеплафізіка», 1975).

Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (1970—1978, навуковы супрацоўнік лабараторыі канвектыўных і хвалевых працэсаў у вадкасці), Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1978, прафесар кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, у 1993—2009 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: мадэляванне задач цеплафізікі; даследаванне працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў з электрамагнітнымі палямі ў вакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэматычнага мадэлявання.

Бібліяграфія правіць

  • Оптимизация процессов взаимодействия электронных потоков с электромагнитными волнами в усилителях и генераторах типа О и приборах с поперечной модуляцией : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.03 / Синицын Анатолий Константинович. — Минск, 1995. — Имя на белорусском языке «Анатолій» (с. 25).
  • Исследование некоторых термоконвективных волновых процессов в несжимаемой жидкости : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.14 / Синицын Анатолий Константинович. ― Новосибирск, 1977.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сініцын Анатоль Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 401.
  • Синицын Анатолий Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 659.
  • Синицын Анатолий Константинович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 366—369.