Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч
Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч (11 лютага 1949, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994), акадэмік Інжынерна-тэхналагічнай і Інжынернай акадэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Акадэміі аграрнай адукацыі, член Міжнароднай асацыяцыі Еўрапейскіх універсітэтаў. Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прызнаны «Чалавекам года» (1998).
Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1993) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (у 1993—1996 гг. дэкан па міжнародных сувязях, у 1996—2002 гг. першы прарэктар).
Аўтар звыш за 730 навукова-метадычных работ, у тым ліку 3 манаграфій, звыш за 20 кніг і брашур па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык рухавікоў унутранага згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Аўтар 155 патэнтаў на вынаходствы, асобныя з якіх былі ўкаранёны на заводах краін СНД па вытворчасці рухавікоў (Наберажныя Чалны, Санкт-Пецярбург, Харкаў). Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і механічных перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканамічных паказчыкаў работы дызеляў. Вынікі яго навуковай работы надрукаваны ў Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Кітаі, Польшчы, Румыніі, Расіі і інш. Выдаў 8 манаграфій, 14 вучэбных дапаможнікаў, звыш 20 кніг і брашур.
Асноўныя публікацыі правіць
- Мелиоративные машины : курсовое и дипломное проектирование: учеб.пособие. — Горки, 1997 (у сааўт.).
- Белорусская СХА: специальности и специализации. — Горки, 1998.
- Белорусская СХА: история и современность. — Горки, 1998.
Узнагароды і званні правіць
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (26 лютага 2021)[1].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 61 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (27 лютага 2021).
Літаратура правіць
- Карташэвіч Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 104. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).