Анатоль Міхайлавіч Жук

Анатоль Міхайлавіч Жук (нар. 1938, в. Буда, Лагойскі раён, Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Анатоль Міхайлавіч Жук
старшыня Лагойскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1973 — 1977
першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама[d]
верасень 1983 — 1996
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
1985 — 1990
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 1995
Нараджэнне 1938
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1960 годзе скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум.

1961 па 1966 год вучыўся на завочным агранамічным аддзяленні Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, з 1967 па 1972 год — без адрыву ад вытворчасці ў аспірантуры Беларускага інстытута земляробства.

У 1973—1977 гадах — старшыня Лагойскага райвыканкама. У 1977—1983 гадах першы сакратар Дзяржынскага райкама (гаркама) партыі.

З верасня 1983 да 1996 год — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. У 1996—1999 гадах старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Абіраўся дэпутатам раённых, абласнога і Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканняў.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, «Знак Пашаны», Ганаровымі граматамі Вярхоўнай Савета БССР. Ганаровы грамадзянін Дзяржынскага раёну (2001).

Зноскі

Спасылкі правіць