Анатоль Паўлавіч Жытко

беларускі гісторык

Анатоль Паўлавіч Жытко (13 сакавіка 1957, в. Мінічы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2003).

Анатоль Паўлавіч Жытко
Дата нараджэння 13 сакавіка 1957(1957-03-13) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2003)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік В. М. Фамін
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Сайт bspu.by/blog/zitko/about

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 сакавіка 1957 года ў в. Мінічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, працаваў настаўнікам гісторыі ў Самахвалавіцкай школе. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і з таго часу пачаў выкладчыцкую дзейнасць у МДПІ імя М. Горкага. З 1991 года дацэнт, а ў 1998 годзе стаў загадчыкам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. У 2003 абараніў доктарскую дысертацыю. З 2015 года — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў. Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі перыяду капіталізму і метадалогія гісторыі.


Сям’я правіць

Жонка Ірына Уладзіміраўна Жытко — кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Мае дачку і ўнучку.

Педагагічная дзейнасць правіць

Чытае курс лекцый па дысцыплінах «Метадалогія гісторыі», спецкурс «Эвалюцыя вышэйшага саслоўя Беларусі (XIX — пачатак XX ст.)»

Ажыццяўляе дзейнасць па арганізацыі вышэйшай школы, падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі: падрыхтаваў 4 кандыдата гістарычных навук. Грамадская дзейнасць: старшыня савета па абароне дысертацый К02.21.03 пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка», член праблемнага савета па праблемах гістарычнай навукі.

Асноўныя публікацыі правіць

Манаграфія
  • А.П. Жытко. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму.1861–1914 гг.. — М.: БДПУ, 2003.
Падручнікі, навучальныя дапаможнікі
  • А.П. Жытко, В.М. Фамін. Гісторыя Беларусі. 1945-2002 гг.: вучэб. дапаможнік. — М.: БДПУ, 2004.
  • А.П. Жытко [і інш.]. Урадавая сацыяльная палітыка ў аграрным сектары эканомікі Беларусі. 1861-1914 гг.: вучэб. дапаможнік. — М.: БДПУ, 2005.
  • А.П. Жытко [і інш.] Актуальныя праблемы аграрнай гісторыі // Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму: вучэб. дапаможнік: у 5 ч.. — М.: БДПУ, 2006.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблеогр. справочник / Корзенко Г. В.. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 125—126. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.

Спасылкі правіць