Анатоль Рыгоравіч Валузнёў

Анатоль Рыгоравіч Валузнёў[1] (29 лістапада 1904, Мінск — 8 кастрычніка 1990) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1989). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974).

Анатоль Рыгоравіч Валузнёў
Дата нараджэння 29 лістапада 1904(1904-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1990(1990-10-08) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера пладаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

А. Р. Валузнёў нарадзіўся ў Мінску. У 1927 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце пладаводства, агародніны і бульбы (сучаснае Рэспубліканскае навукова-даследчаедачэрняе унітарнае прадпрыемства «Інстытут пладаводства»[2]).

Навуковая дзейнасць правіць

А. Г. Валузнёву належаць навуковыя працы па агратэхніцы, развядзенні і біялагічных асаблівасцях ягадных культур, селекцыі агрэсту, суніц садовых, маліны, чорных і чырвоных парэчак, сунічна-клубнічных гібрыдаў і інш. Аўтар шэрагу сартоў пладова-ягадных культур.

Сярод апублікаваных прац:

  • Таматы ў БССР. — Мінск, 1932.
  • Земляника садовая. — Минск : Гос. изд-во БССР, 1953.
  • Справочник садовода. — 4-е изд., испр. и доп. — Мн. : Урожай, 1967. — 371 с., [8] цв. ил. (у сааўтарстве)
  • Ягодный сад. — Минск : Урожай, 1970. — 260, [3] с., [4] л. цв. ил.
  • Смородина. — Минск : Гос. изд-во БССР, 1951. — 76, [2] с.
  • Сорта плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. — Мн. : Ураджай, 1984. — 176 с. (у сааўтарстве)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць