Анатоль Уладзіміравіч Ільіноў

Анато́ль Уладзі́міравіч Ільіно́ў (нар. 30 снежня 1935, в. Царкоўшчына, цяпер Віцебск) — беларускі графік, член Беларускага саюза мастакоў. Магчыма, брат беларускага архітэктара Андрэя Ільінова[1].

Анатоль Уладзіміравіч Ільіноў
Дата нараджэння 30 снежня 1935(1935-12-30) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1955)[2], мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1965). З 1967 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах[3]. Яго выставы праходзілі ў Мінску, Полацку, Оршы, Смаленску, Франкфурце-на-Одэры, Зялёне Гуры[4].

Пасля мастацкага вучылішча размеркавалі ў Лепельскую школу-інтэрнат мастаком-выхавальнікам[3], у 1981 годзе пераехаў у Віцебск, дзе ў 19821989 гадах выбіраўся адказным сакратаром і старшынёй абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі[2], але на пенсіі вярнуўся ў Лепель[3].

Тэматыка твораў — пейзажы Беларусі. Працуе ў тэхніках лінарыту (серыі «Вяснавыя паводкі», 1973; «Лепельшчына»,1975; «Поры года», 1978; «Бярэзінскі запаведнік», 1980; «Песні палёў», 1982; «Мой горад», 1983; «Зімовыя карункі», 1985; «Мой родны кут», 1993), акварэлі. Выразная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.

Узнагароджаны медалём Саюза мастакоў Беларусі «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»[4].

Зноскі

  1. Нарадзіліся ў адной вёсцы, маюць аднолькае імя па бацьку і прозвішча.
  2. а б Мікалай ГАРБАЧОЎ. ПЕЙЗАЖЫ І НАЦЮРМОРТЫ(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Лепельскага раённага выканаўчага камітэта (20 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2020.
  3. а б в Уладзімір Міхно. Бараки, нары двухъярусные. Ни воды, ни туалета. Лепельский край (10 мая 2017).
  4. а б Наталья ХРАПОВИЦКАЯ. В Лепельском музее работает выставка А. Ильинова (руск.). Лепельский край (17 студзеня 2019).

Літаратура правіць

  • Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч / В. В. Шамшур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Анатоль Ільіноў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 54. — На беларус. і англ. мовах.
  • Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 227. — На беларус. і англ. мовах.
  • Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 42.
  • Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Сав. Энцыкл., 1985. — Т. 2. — С. 567—568.
  • Цыбульский, М. Л. Ильинов Анатолий Владимирович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 466.