Анатоль Цімафеевіч Пікулеў
Анатоль Цімафеевіч Пі́кулеў[1] (руск.: Анатолий Тимофеевич Пикулев; 10 кастрычніка 1931 — 1993) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1989).
Анатоль Цімафеевіч Пікулеў | ||
---|---|---|
руск.: Анатолий Тимофеевич Пикулев | ||
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1931 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 1993 | |
Грамадзянства | СССР | |
Навуковая сфера | біяхімія, радыебіялогія | |
Месца працы | Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук | |
Навуковае званне | прафесар | |
Альма-матар | Валгаградскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
Партыя | ||
Узнагароды |
|
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў станіцы Глазуноўская (зараз у Кумылжанскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). У 1955 годзе скончыў Валгаградскі медыцынскі інстытут і ў 1958 годзе аспірантуру пры кафедры біяхіміі. Быў накіраваны ў Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе займаў пасады асістэнта, дацэнта кафедры біяхіміі[2]. З 1961 года А. Ц. Пікулеў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Спачатку займаў пасаду дацэнта кафедры фізіялогіі і біяхіміі раслін, у 1964—1993 гг. — загадчыка кафедрай біяхіміі. Адначасова ў 1973—1980 гг. на пасадзе дэкана біялагічнага факультэта.
Навуковая і грамадская дзейнасць правіць
Аўтар навуковых прац па даследаванні залежнасці актыўнасці ферментаў азоцістага абмену цэнтральнай нервовай сістэмы і іншых тканак ад дзеяння на арганізм іанізавальных выпраменьванняў і іншых фактараў. Займаўся даследаваннем ролі гармонаў у абмене рэчываў. Аўтар больш за 300[2] навуковых прац.
Уваходзіў у склад навукова-метадычнага аб’яднання біялогіі і геаграфіі Міністэрства народнай адукацыі БССР, навукова-метадычных саветаў універсітэта і біялагічнага факультэта, навуковых саветаў Акадэміі навук СССР і Акадэміі навук БССР па радыебіялогіі і біяхіміі, саветаў па прысуджэнні вучоных ступеняў пры інстытутах біяарганічнай хіміі і радыебіялогіі АН БССР і Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ»[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. — Мн.: Наука и техника, 1977. (разам з А. С. Чаркасавай, М. Ю. Тайцам)
Узнагароды і званні правіць
- Медаль «Ветэран працы»
- Дыплом УЦСПС і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы СССР (1986)
- Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1989)
- Ганаровая грамата міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Прэмія Асацыяцыі еўразійскіх універсітэтаў (1994, пасмяротна)[2]
Памяць правіць
У гонар вучонага названая адна з лекцыйных аўдыторый кафедры біяхіміі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў ёй змешчана бібліятэка, перададзеная ў дар яго жонкай[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д Пикулев Анатолий Тимофеевич Архівавана 30 студзеня 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
Літаратура правіць
- Пікулеў Анатоль Цімафеевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 190.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі правіць
- Пикулев Анатолий Тимофеевич Архівавана 30 студзеня 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
- Пикулев, Анатолий Тимофеевич (1931—1993)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Выбітныя работнікі і выпускнікі БДУ(недаступная спасылка)