Анатоль Барысавіч Чорны

беларускі дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Анатоль Чорны)

Анатóль Барӹсавіч Чóрны (1958, Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.

Анатоль Чорны
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
15 кастрычніка 2013 — 18 жніўня 2018
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Папярэднік Анатоль Нічкасаў
Пераемнік Дзмітрый Мікулёнак
Нараджэнне 1958
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў г. Чарняхоўск Калінінградскай вобласці РСФСР.

У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут[1].

У 19761977 гадах — шафёр Магілёўскага аўтакамбіната № 1, шафёр упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].

З 1983 да 1986 года — майстар упраўлення механізацыі «Магілёўсельбуд»[1].

з 1986 да 1999 года — майстар, галоўны механік, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснік начальніка па вытворчасці, галоўны інжынер упраўлення механізацыі № 106 спецтрэста «Магілёўаблсельбуд»[1].

З 1999 да 2002 года — начальнік упраўлення механізацыі № 120 Будтрэста № 12, г. Магілёў[1].

З 2002 да 2010 года — генеральны дырэктар ААТ «Лаўсанбуд», г. Магілёў[1].

З 2010 да 2013 года — намеснік, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама[1].

З 15 кастрычніка 2013 — міністр архітэктуры і будаўніцтва[2].

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[4].

18 жніўня 2018 года вызвалены з пасады Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Черный Анатолий Борисович (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 мая 2015.
  2. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 15 кастрычніка 2013.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).

Спасылкі правіць