Анатоль Юр’евіч Барышнікаў
Анатоль Юр’евіч Барышнікаў (нар. 21 верасня 1944, г. п. Ушачы, Віцебская вобласць — 31 мая 2015, Расія) — заслужаны дзеяч навукі Расіі, Акадэмік Медыка-тэхнічнай акадэміі Расіі (1997), акадэмік Біятэхнічнай акадэміі Расіі (1993), правадзейны член Нью-Ёркскай акадэміі навук (1995), доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1991).
Анатоль Барышнікаў | |
---|---|
Анатоль Юр’евіч Барышнікаў | |
Дата нараджэння | 21 верасня 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 мая 2015 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1968), аспірантуру пры Маскоўскім інстытуце эксперыментальнай і клінічнай анкалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі.
Працоўная дзейнасць А. Ю. Барышнікава звязана з Анкалагічным навуковым цэнтрам Акадэміі медыцынскіх навук СССР (цяпер Расійскай акадэміі медыцынскіх навук). У 1974—1998 гадах — малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, кіраўнік лабараторыі, з 1998 года намеснік генеральнага дырэктара навукова-даследчага інстытута. А. Ю. Барышнікаў узначальвае Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.
Падрыхтаваў 25 кандыдатаў і 3 дактароў медыцынскіх навук. На працягу многіх гадоў член аб’яднанага вучонага савета Расійскага анкалагічнага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, старшыня вучонага савета НДІ эксперыментальнай дыягностыкі і тэрапіі пухлін, член рэдкалегіі часопісаў «Гематология и трансфузиология» і «Вестник РАНЦ РАМН».
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар звыш 350 апублікаваных навуковых прац, 15 вынаходніцтваў. Буйны вучоны ў галіне біятэхналогіі імуналогіі пухлін, адзін з заснавальнікаў імунадыягностыкі гемабластозаў. Стварыў наборы монакланальных антыцел для дыягностыкі гемабластозаў і ацэнкі імуналагічнага статуса чалавека[1].
Зноскі
- ↑ БАРЫШНІКАЎ АНАТОЛЬ ЮР’ЕВІЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020. Праверана 2 красавіка 2020.
Літаратура правіць
- Барышнікаў Анатолій Юр’евіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 528.