Андаманскія і Нікабарскія астравы

Андаманскія і Нікабарскія астравы (англ.: Andaman and_Nicobar Islands), група астравоў у Індыйскім акіяне і саюзная тэрыторыя Індыі. Плошча — каля 8 тыс. км². Насельніцтва — 356 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтр — Порт-Блэр.

Андаманскія і Нікабарскія астравы
अंडमान और निकोबार द्वीप
Andaman and Nicobar Islands
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 лістапада 1956
Насельніцтва (2001) 356 тыс.
Плошча 8 249 км²
Андаманскія і Нікабарскія астравы на карце
Код ISO 3166-2 IN-AN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Тэрыторыя знаходзіцца ў Індыйскім акіяне і геаграфічна адносіцца да Паўднёвай Азіі, размяшчаецца непадалёку ад інданезійскай правінцыі Ачэх (паўночная Суматра), ад якой аддзеленая Андаманскім морам. Складаецца з дзвюх груп астравоў: паўночнай — Андаманскія астравы і паўднёвай — Нікабарскія астравы. З захаду абмываецца Бенгальскім залівам. Тэрыторыю складаюць 572 астравы, з якіх 38 населеныя пастаянна.

Эканоміка правіць

ВУП саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы — 350 млн дол. ЗША (2004). Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і рыбалоўства (апошняе мае экспартнае значэнне).

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва тэрыторыі з 1951 па 2001 вырасла больш як у дзесяць разоў: з 31.000 да 356.000. Асноўныя мовы насельніцтва рэгіёна — бенгальская (25,9 %), хіндзі (18,5 %), урду (14,2 %), а таксама тамільская, нікабарская, тэлугу, малаялам і англійская.

Спасылкі правіць