Андрыс Бэрзіньш

(Пасля перасылкі з Андрыс Берзіньш)

Андрыс Бэрзіньш (лат.: Andris Bērziņš; 10 снежня 1944, Нітаўрэ, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі8 ліпеня 2011 года). Прадпрымальнік. Мільянер.

Андрыс Бэрзіньш
лат.: Andris Bērziņš
8-ы прэзідэнт Латвіі
8 ліпеня 2011 — 7 ліпеня 2015
Папярэднік Валдзіс Затлерс
Пераемнік Раймандс Веёніс
дэпутат Сейма Латвіі[d]
2 лістапада 2010 — 1 ліпеня 2011
Нараджэнне 10 снежня 1944(1944-12-10)[1] (79 гадоў)
Жонка Dace Seisuma[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, банкір
Узнагароды
St. George's Order of Victory Ордэн Крыжа Зямлі Марыі ордэн Святога Олафа кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа ордэн Трох Зорак Order of Viesturs Крыж Прызнання Вялікі крыж ордэна Трох зорак Order of Prince Yaroslav the Wise, 4th class ордэн Караля Таміслава Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Белай ружы Фінляндыі ордэн Белага арла Order of Outstanding Merit
Імянная агнястрэльная зброя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера ў савецкі перыяд правіць

З 1970 года — інжынер, пасля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў членам КПСС.

З 1988 года — намеснік Міністра бытавых паслуг Латвійскай ССР. Узначальваў Савет народных дэпутатаў і выканкам Валміерскага раёна.

У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўны савет Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 мая 1990 года галасаваў за аднаўленне незалежнасці.

Кар’ера ў незалежнай Латвіі правіць

У 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі.

У 1993—2004 гадах — прэзідэнт АТ Latvijas Unibanka.

Са снежня 2006 года па красавік 2009 года — старшыня савета Latvenergo.

У 2006—2010 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты.

Працаваў дарадчыкам прэзідэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka

Пасля сыходу на пенсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюза зялёных і сялян (СЗК).

З 2 лістапада 2010 года — дэпутат 10-га Сейма Латвіі і член фракцыі СЗК. З 4 лістапада 2010 года — сябра, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы Сейма. З 4 лістапада 2010 года — член Камісіі па запытах Сейма. З 17 сакавіка 2011 года па 25 мая 2011 года — член Парламенцкай камісіі па расследаванні ў сувязі з меркаванай незаконнай дзейнасцю па паглынанні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank.

Зноскі

  1. Andris Bērziņš // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://enciklopedija.lv/skirklis/137257-Andris-B%C4%93rzi%C5%86%C5%A1