Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў

Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў (27 лютага 1970, Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне радыёэлектронікі, матэрыялазнаўства вытворчасцей тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2008), дацэнт (2005).

Андрэй Аляксандравіч Кузняцоў
Дата нараджэння 27 лютага 1970(1970-02-27) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Рыгоравіч Коган і Валерый Іосіфавіч Альшанскі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Ваенны інжынерна-касмічны інстытут імя А. Ф. Мажайскага, г. Санкт-Пецярбург (спецыяльнасць «Радыёэлектронныя сродкі», кваліфікацыя «Інжынер радыёэлектроннай тэхнікі», 1992), Маскоўскі дзяржаўны тэкстыльны ўніверсітэт імя А. М. Касыгіна (дактарантура, 2007).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1993, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра фізікі, прафесар, з 2011 — кафедра аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей, загадчык кафедры, з чэрвеня 2016 — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: метады і сродкі ацэнкі і прагназавання паказчыкаў якасці вырабаў і матэрыялаў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці.

Узнагароды правіць

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2009), ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2015)[1][2].

Зноскі