Андрэй Баюк (славенск.: Andrej Bajuk; 18 кастрычніка 1943, Любляна — 16 жніўня 2011) — славенскі палітычны дзеяч, прэм'ер-міністр Славеніі (3 мая 2000 — 17 лістапада 2000), заснавальнік і член партыі «Новая Славенія».

Андрэй Баюк
Andrej Bajuk
Сцяг3-і Прэм'ер-міністр Славеніі
3 мая 2000 — 17 лістапада 2000
Прэзідэнт Мілан Кучан
Папярэднік Янез Дрноўшэк
Пераемнік Янез Дрноўшэк
Нараджэнне 18 кастрычніка 1943(1943-10-18)[1]
Смерць 16 жніўня 2011(2011-08-16)[2] (67 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Андрэй Баюк нарадзіўся 18 кастрычніка 1943 года ў Любляне. Бацька будучага палітыка Марка Баюк быў філолагам. Сям'я пакінула Славенію ў 1945 годзе і пераехала ў горад Мендоса, што ў Аргенціне.

Паспяхова скончыў эканамічны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта Каё. У 1976 годзе Баюк пераехаў у Вашынгтон, дзе год працаваў у арганізацыі «Сусветны банк».

У 1999 годзе палітык вярнуўся ў Славенію і заснаваў партыю «Новая Славенія». Увесну 2000 года Баюк становіцца прэм'ер-міністрам краіны. 17 лістапада таго ж года пакідае пост па ўласным жаданні.

Сканаў 16 жніўня 2011 года пасля працяглай хваробы.[3]

Асабістае жыццё правіць

Баюк выдатна размаўляў на славенскай, іспанскай, англійскай і французскай мовах.

Зноскі

  1. Andrej Bajuk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.sta.si/en/vest.php?s=a&id=1665828
  3. Umrl je Andrej Bajuk