Андрэй Блажэвіч, сапр.:Андрэй Вангін (30 лістапада 1895, Відзы — 18 мая 1977, Гнеў, Польшча) — беларускі акцёр. Вядучы акцёр трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра. Выступаў у характарных ролях.

Андрэй Блажэвіч
Дата нараджэння 30 лістапада 1895(1895-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1977(1977-05-18) (81 год)
Месца смерці
Прафесія акцёр

Біяграфія правіць

Арыштаваны ў 1937. Пасля Другой Сусветнай вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спектаклях на Памор'і.

З 1968 дажываў у доме састарэлых у Гдыні. Наведваў беларускі клуб у Гданьску пры Доўгім Таргу. Яго адведвалі Ірэна Мельнікаў і Анна Красько. Абедзве ўспамінаюць, як наракаў на адзіноту.

Пра яго згадваў Міхась Хмялеўскі на старонках «Нівы» ў 1970, публікуючы кароткую нататку пра галубкоўца А. Блажэвіча і яго здымак.

Увесну 1977 знік з дому састарэлых Гдыні. Толькі праз 25 год высветлілася, з прычыны пагаршэння здароўя яго перавезлі ў Гнеў — у адпаведны дом. Там пасля 19 дзён памёр. Пахаваны ў Гневе на каталіцкіх могілках, у той частцы, дзе хавалі жыхароў дому састарэлых.

Дзякуючы гданьскім беларусам магіла без помніка была адшукана. Дзякуючы складкам (да якіх далучыўся і Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык) быў усталяваны помнік, які з граніту вельмі хутка выканаў мясцовы каменячос Рышард Адамчык[1].

Помнік адкрылі бурмістр Гнева Багдан Бадзёнг, дырэктар Дому для састарэлых Мечыслаў Матысяк і гданьская беларуска Анна Іванюк.

Тэрэса Эльманоўская знайшла ў доме састарэлых і дакументальны архіў Вангіна.

Зноскі

  1. Лена Глагоўская. Памінальны май Архівавана 6 красавіка 2009. // Ніва № 28 (2461) 13 ліпеня 2003

Спасылкі правіць