Андрэй Валянцінавіч Федзін

беларускі ваенны дзеяч, намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 2023)

Андрэй Валянцінавіч Федзін (8 красавіка 1971, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 2023), генерал-маёр (2018)[1].

Андрэй Валянцінавіч Федзін
Дата нараджэння 8 красавіка 1971(1971-04-08) (53 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Званне генерал-маёр
Узнагароды і званні
медаль «За адзнаку ў воінскай службе» медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 красавіка 1971 года ў г. п. Жыткавічы Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1992 годзе Харкаўскага гвардзейскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра ўзвода спецыяльных работ, намесніка камандзіра па ўзбраенні танкавай роты, памочніка начальніка бранятанкавай службы тэхнічнай часткі гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.

Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў ваенную службу на пасадах старшага афіцэра 1-га аддзела бранятанкавага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[2], намесніка камандзіра па ўзбраенні — начальніка тэхнічнай часткі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады,

Пасля заканчэння ў 2010 годзе факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў ваенную службу начальнікам ўпраўлення (каардынацыі тэхнічнага забеспячэння) сухапутных войскаў, намеснікам камандуючага войскамі па ўзбраенні — начальнікам упраўлення ўзбраення Заходняга аператыўнага камандавання, намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальнікам Галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння — першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл, да 28 сакавіка 2023 года[3] — першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл — начальнікам штаба ўзбраення.

28 сакавіка 2023 года прызначаны намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па ўзбраенні — начальнікам узбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[3].

Узнагароды правіць

Зноскі