Андрэй Казіміравіч Гецэвіч
Андрэй Казіміравіч Гецэвіч (нар. у 1981 годзе ў Ліпнішках Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.) — беларускі навуковец, гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Андрэй Казіміравіч Гецэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1981 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы |
Біяграфічныя звесткі правіць
У 1998 годзе скончыў Ліпнішкаўскую сярэднюю школу. У 2003 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Гісторыя». Паралельна скончыў Інстытут паслядыпломнай адукацыі ГрДУ, атрымаўшы кваіфікацыю эканаміста. У 2006 годзе скончыў аспірантуру гэтай жа ВНУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў у 2007 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Дзейнасць польскіх палітычных партый і арганізацый у Заходняй Беларусі (1918-1926 гг.)». Дысертацыя выканана пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Івана Іванавіча Коўкеля. У 2012 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
У 2003 годзе працаваў у сярэдняй школе № 10 у Гродна. З 2005 года пачаў працаваць у аддзеле выхаваўчай працы з моладдзю і ідэалагічнай працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 2007 года стаў працаваць на кафедры гісторыі Беларусі (пазней — кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін). У 2008 годзе заняў пасаду начальнік аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і маладзёжных праектаў Упраўлення выхаваўчай працы з моладдзю. Таксама працаваў пэўны час намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце тэхналагічнага каледжа ўніверсітэта. З 2021 года займае пасаду загадчыка кафедры турызма і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацый і турызму.
Навуковая дзейнасць правіць
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням грамадска-палітычнага жыцця Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, дзейнасці польскіх палітычных партый і арганізацый у рэгіёне, гісторыі дзейнасці моладзевых арганізацый у 1920-1930-я гады, краязнаўчага вывучэння Гродзеншчыны і інш.