Андрэй Млечка (польск.: Andrzej Mleczko; ? — да 3 снежня 1622) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Андрэй Млечка
Даліва
Даліва
войскі ўпіцкі[d]
1600 — 1608
суддзя земскі ўпіцкі[d]
з 1608
Смерць не пазней за 3 снежня 1622 ці 1622
Род Млечкі
Бацька Ян Войцехавіч Млечка
Маці Алена з Глазынаў[d]
Жонка Ганна Сямёнаўна Шыш-Ставецкая[d]
Веравызнанне кальвінізм

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча, суддзі земскага Віленскага ваяводства, падстарасты жамойцкага. Вызнаваў кальвінізм.

Дваранін каралеўскі ў 1597 годзе, упіцкі войскі ў 1600—1608 гадах, суддзя земскі з 1608 года. У 1612 годзе ўпіцкі соймік абраў Андрэя на працу ў Вільні па карэктуры законаў і зверку кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.

Сойм 1613 года ўключыў яго ў склад камісіі па разглядзе памежных спрэчак Упіцкага павета і Курляндыі. У 1616 годзе прызначаны ў склад камісіі па разглядзе спрэчак паміж курляндскімі герцагамі і іх падданымі, праца камісіі скончылася выданнем у 1617 дакументаў, якія рэгулявалі лад праўлення ў Курляндыі.

Валодаў маёнткамі Сурвілішкі, Памушы, Параві, Мілейкішкі, Вадоклі ва Упіцкім павеце, Таўтыкунцы ў Жамойці, Кумпінкі (Суботнікі) у Вількамірскім павеце і інш.

Яго жонка Ганна Сямёнаўна Шыш-Ставецкая пабудавала мураваную праваслаўную царкву Сашэсця Св. Духа і манастыр[ru] у сваім маёнтку Сурдэгі ў Вількамірскім павеце.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць