Андрэй Сяргеевіч Страчко

Андрэй Сяргеевіч Страчко (нар. 17 снежня 1971 г., Мінск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

Андрэй Сяргеевіч Страчко
Пасол Беларусі ў Кыргызстане[d]
з 2017
Нараджэнне 17 снежня 1971(1971-12-17) (52 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

У 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 1999 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Спецыяльнасць па адукацыі: радыётэхніка; міжнародныя эканамічныя адносіны. У 1994—1996 гадах працаваў інжынерам-канструктарам НДІ лічбавага тэлебачання МВА «Гарызонт». У 1996—1999 гадах — спецыяліст першай катэгорыі, вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела па працы з краінамі СНД і Расійскай Федэрацыяй упраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1999—2001 гадах — саветнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001—2004 гадах — першы сакратар, саветнік (гандлёва-эканамічныя пытанні) Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан

2004—2006 — саветнік, начальнік аддзела Цэнтральнай Азіі і Закаўказзя упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2007 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2010 гадах — саветнік (гандлёва-эканамічныя пытанні) Пасольства Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы. У 2010—2011 гадах — начальнік аддзела Цэнтральнай Азіі ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2011—2015 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2015—2017 гадах — начальнік упраўлення двухбаковых адносінаў з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

з красавіка 2017 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

Валодае англійскай, чэшскай мовамі. Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Зноскі