Андрэй Юльянавіч Бараноўскі

Андрэй Юльянавіч Бараноўскі (1895, засценак Вялікія Машчыцы, Слуцкі павет Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён — 1 верасня 1938, Менск, НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік, мовазнаўца.

Андрэй Юльянавіч Бараноўскі
Род дзейнасці мовазнавец
Дата нараджэння 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1938(1938-09-01)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Паходзіў з дробнай вясковай шляхты. У 1913 скончыў Слуцкае праваслаўнае духоўнае вучылішча, у 1914 здаў экстэрнам іспыт на званне настаўніка. У маі 1915 прызваны ў расійскае войска, служыў пісарам, справаводам.

Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 вярнуўся ў родную вёску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на гаспадарцы. З прыходам бальшавікоў служыў справаводам у Слуцкім ваенным камісарыяце. З пачаткам польска-савецкай вайны эвакуіраваўся ў Рослаўль Смаленскай губерні. Там пазнаёміўся з Палутай Бадуновай, з якой паехаў у Маскву для перагавораў ад імя ЦК БПСР з бальшавікамі. Стаў сябрам партыі беларускіх эсэраў, па заданні якой вярнуўся на радзіму і стаў ініцыятарам узнаўлення Слуцкага беларускага нацыянальнага камітэта.

Пасля заканчэння Менскіх беларускіх настаўніцкіх курсаў у 1920 годзе выкладаў беларусазнаўства ў слуцкіх школах. Засноўваў у Слуцкім павеце беларускія школы, культурніцкія арганізацыі і кааператывы. Адзін з кіраўнікоў таварыства «Папараць-кветка», узначальваў работу яго драматычнай дружыны, рэдагаваў газету «Наша Каляіна». Быў прыхільнікам супрацоўніцтва з бальшавікамі.

Пасля прыходу Чырвонага войска ў ліпені 1920 загадваў школьным аддзелам Слуцкага рэўкама. У першай палове 1920-х гадоў жыў у Слуцку, працаваў настаўнікам, інспектарам акруговага аддзела народнай адукацыі. Арганізаваў у горадзе першую канферэнцыю па беларусазнаўстве.

У 1921 разам з іншымі членамі БПСР арыштаваны ДПУ і месяц знаходзіўся ў вязніцы. Напачатку 1922 ізноў арыштаваны па справе беларускіх эсэраў.

Пасля Менскіх вышэйшых курсаў беларусазнаўства ў 1924 выкладаў у Аб’яднанай беларускай ваеннай школе ў Менску, адначасова працаваў у камісіі Інстытута беларускай культуры па складанні слоўніка беларускай вайсковай тэрміналогіі.

Удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе партыі беларускіх эсэраў у чэрвені 1924 года. У 1930 пазбаўлены работы ў ваеннай школе. З 1933 працаваў у геадэзічнай майстэрні Белдзяржтранса Наркамата земляробства БССР.

Арыштаваны НКВД БССР 26 студзеня 1938 года па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай і антысавецкай дзейнасці на Случчыне і ў Менску ў 1920-х гг. Асуджаны «тройкай» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны, магчыма, у Курапатах. Рэабілітаваны 4 лютага 1960 года «за адсутнасцю складу злачынства». Заяву на рэабілітацыю падавала яго жонка Аляксандра Янчук, былая актрыса драматычнага гуртка «Папараць-кветка». Ёй вярнулі некаторыя асабістыя рэчы Бараноўскага: фотаапарат (Андрэй быў аматарам фотасправы) і выданне «Малой Советской Энциклопедии».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Андрэй Бараноўскі / Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Слуцкі раён. Мн., 2001. Кн. 1. С. 257—258.
  • Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах. Мн., 2001. С. 291—302.