Андрэй Яфрэмавіч Пісарэнка

Андрэй Яфрэмавіч Пісарэнка (19081966) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Андрэй Яфрэмавіч Пісарэнка
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1908(1908-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1966(1966-02-24) (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19321943 (з перапынкам)
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага

Біяграфія правіць

Андрэй Пісарэнкі нарадзіўся 3 чэрвеня 1908 года ў Санкт-Пецярбургу. Пасля заканчэння сельскагаспадарчага інстытута пражываў у Полацку, працаваў прарабам. У 19321935 гадах праходзіў службу ў войсках НКУС СССР. У 1939 годзе Пісарэнка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У тым жа годзе ён скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1].

Да верасня 1943 года лейтэнант Андрэй Пісарэнка камандаваў ротай 1035-га стралковага палка 280-й стралковай дывізіі 60-й арміі Цэнтральнага фронту. Адрозніўся ў час бітвы за Дняпро. 29-30 верасня 1943 года рота Пісарэнкі ўдзельнічаў у баях за сяло Ротычы Чарнобыльскага раёна Кіеўскай вобласці Украінскай ССР. У баі Пісарэнка атрымаў раненне, але застаўся ў страі. Яму ўдалося паспяхова арганізаваць адбіццё нямецкай контратакі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года лейтэнант Андрэй Пісарэнкі быў ганараваны высокім званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].

У кастрычніку 1943 года па раненні Пісарэнку быў звольнены з Узброеных Сіл. Пражываў у Полацку. Сканаў 24 лютага 1966 года[1], пахаваны на Чырвоных могілках у Полацку[2].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. а б в г д Пісарэнка Андрэй Яфрэмавіч (руск.). AZ Library. Праверана 2014-5-21.
  2. Героі Савецкага Саюза - палачане (руск.)(недаступная спасылка). [1]. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2014. Праверана 2014-5-21.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі правіць

Андрэй Яфрэмавіч Пісарэнка на сайце «Героі краіны»