Анелярыя паўяйцападобная
Анэлярыя паўяйцападобная (Panaeolus semiovatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства гнаевіковых.
Анелярыя паўяйцападобная | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Panaeolus semiovatus | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Agaricus ciliaris
Agaricus semiovatus Agaricus separatus Anellaria semiovata Anellaria separata Panaeolus semiovatus Panaeolus separatus | |||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Шапка дыяметрам 3—7 см, яйцападобна-званочкавая, мясістая, клейкая, глініста-белавата-жаўтаватая, пазней бурэе. Мякаць тонкая, белаватая, з прыемыым грыбным пахам. Пласцінкі слабапрырослыя, ланцэтападобныя, шырокія, белыя, потым становяцца чорнымі з белым краем. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, даўжынёй да 20 см, пустая, шчыльная, над кольцам мучністая, пад кольцам гладкая, бліскучая. Кольца белае, накіравана ўверх, потым павісае. Споры авальныя, чорныя, гладкія.
Арэал правіць
Пашырана па ўсім зямным шары. Сапратроф. Расце на перагноі і конскім гноі ў садах, на палях і лугах з вясны да восені.
Значэнне правіць
Ядомы грыб.
Літаратура правіць
- Анэлярыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.