Анкарскі метрапалітэн

Анкарскі метрапалітэн (турэцк.: Ankara Metrosu), сістэма грамадскага пасажырскага рэйкавага транспарту ў горадзе Анкара (Турцыя). Спалучае падземныя і наземныя ўчасткі і складаецца з дзвюх ліній — Анкарай (турэцк.: Ankaray) і Метро (турэцк.: Ankara Metrosu). Яшчэ тры лініі будуюцца.

Анкарскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна Турцыя
Горад Анкара
Дата адкрыцця 1996 / 1997
Даўжыня ліній 23,4 км
Колькасць станцый 22
Колькасць ліній 2
Пасажырапаток за дзень 310 тыс.
Пасажырапаток за год 49,5 млн.
Схема ліній

Анкарай правіць

Тэрмінам Анкарай абазначаецца сістэма "лёгкага метро", якая была першай стадыяй будаўніцтва сучаснай грамадскай транспартнай сістэмы турэцкай сталіцы. Будаваў кансорцыюм на чале з Siemens на працягу 1992-1996. Лінія звязвае AŞTİ (Ankara Şehirlerarası Terminal İşletmesi - Анкарскі міжгародні аўтавакзал) і Дыкімеві (турэцк.: Dikimevi). Працягласць 8,7 км, з якіх 8 км — падземныя тунэлі. На лініі 11 станцый, сістэма абслугоўваецца 11 трохвагоннымі цягнікамі вытворчасці Siemens-Adtranz-Ansaldobreda, S.P.A.

Метро правіць

Працуе з 1997, звязвае цэнтр горада (плошча Кызылай) з прыгарадам Анкары Батыкентам. Працягласць лініі 14,7 км (у тым ліку 6,5 км пад зямлёй), 12 станцый. На лініі працуюць 36 трохвагонных цягнікоў Bombardier Transportation, у гадзіну пік колькасць вагонаў павялічваецца да пяці.

Будуюцца тры лініі метро:

  • Паўднёва-заходняя: Кызылай—Чайёлу, 18 км, 16 станцый;
  • Заходняя: Батыкент—Сінджан, 18 км, 11 станцый;
  • Паўночная: Улус—Кечорэн, 7,9 км, 6 станцый.

У далейшым плануецца пашырэнне сістэмы на поўдзень горада.

Станцыі правіць

 
Станцыя Йенiмахале
 
Білет анкарскага Метро

Анкарай

  • Дыкімеві
  • Куртулуш
  • Калей
  • Кызылай (пераход да лініі Метро)
  • Дэміртэпэ
  • Мальтэпэ
  • Тандаган
  • Бешэўлер
  • Бахчэльяўлер
  • Эмек
  • AŞTİ

Метро

  • Кызылай (пераход да лініі Анкарай)
  • Сіхіе
  • Улус
  • Кюльцюр Меркезі
  • Акёпру
  • Іведзік
  • Йенімахале
  • Дэметэўлер
  • Хастанэ
  • Маджункёй
  • Осцім
  • Батыкент