Анры Енверавіч Хагуш

расійскі футбаліст і трэнер

Анры Хагуш (нар. 23 верасня 1986, Гагра, Абхазская АССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у тульскім «Арсенале».

Футбол
Анры Хагуш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анры Енверавіч Хагуш
Нарадзіўся 23 верасня 1986(1986-09-23)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 179 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арсенал (Тула)
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Расія Спартак (Масква) 0 (0)
2005   Расія Спартак (Чалябінск) 13 (0)
2006—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 50 (1)
2009—2011 Расія Рубін (Казань) 0 (0)
2009   Расія Кубань (Краснадар) 23 (0)
2010—2011   Расія Растоў 45 (2)
2012 Расія Спартак-Нальчык 5 (0)
2012 Расія Нафтахімік (Ніжнякамск) 11 (0)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 9 (0)
2014 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 28 (1)
2015—2021 Расія Арсенал (Тула) 98 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Расія Расія (да 21) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2021— Расія Арсенал (Тула) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 верасня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 верасня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў Абхазіі, але ўжо ў маладосці трапіў у маскоўскі «Спартак». З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, дзе быў асноўным іграком, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У лютым 2009 года перайшоў у казанскі «Рубін», але амаль адразу быў аддадзены ў арэнду, гуляў у клубах расійскай Прэм’ер-лігі.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У матчы першага тура супраць «Мінска» прычыніў траўму Паўлу Вайцяхоўскаму, але і сам атрымаў траўму, з-за якой выбыў амаль да канца сезона. Вярнуўся ў строй у верасні 2013 года і зноў заняў месца ў аснове аўтазаводцаў. У складзе «Тарпеда-БелАЗ» выступаў на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2014 года зноў стаў іграком БАТЭ[4]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2014 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арсенал» з Тулы[5]. З 2019 года стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У пачтаку 2021 года вырашыў перайсці на трэнерскую працу ў клубе, стаўшы памочнікам галоўнага трэнера.

Міжнародная кар’ера правіць

У 2007 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні правіць

Зноскі

  1. Anri Khagush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ANRI KHAGUSH // Argentine Soccer Database
  3. Хагуш подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ»(недаступная спасылка)
  4. Анри Хагуш вернулся в БАТЭ
  5. Хагуш стал игроком тульского «Арсенала»

Спасылкі правіць