Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч

неўрапатолаг

Антаніна Лаўрэнцьеўна Леано́віч[2] (15 студзеня 1929, Барысаў, Мінская вобласць — 22 мая 2020[3]) — беларускі неўрапатолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Антаніна Лаўрэнцьеўна Леановіч
Дата нараджэння 15 студзеня 1929(1929-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 2020(2020-05-22)[1] (91 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, вучоная
Навуковая сфера неўрапаталогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1968)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1946 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1951 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут, лячэбны факультэт.

З 1951 па 1954 год працавала ардынатарам 2-й клінічнай бальніцы Мінска, а з 1954 па 1961 гады — Навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.

У студзені 1961 года абрана на пасаду асістэнта кафедры неўрапатолагі Беларускага дзяржаўнага інстытута удасканалення ўрачоў (сучасная БелМАПА), у кастрычніку 1968 года — дацэнта гэтай жа кафедры. У чэрвені 1973 года абрана загадчыцай кафедры неўрапатолагі БелДІУУ, дзе прапрацавала да 1992 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Клінічныя асаблівасці рассеянага склерозу ў сувязі з сералагічнымі і алергічнымі рэакцыямі» абараніла ў 1961 годзе; доктарскую «Да дыферэнцыяльнай дыягностыкі і патагенезу некаторых дэміалінізаваных захворванняў нервовай сістэмы» — у 1968 годзе

Апублікавала больш за 160 навуковых прац і 8 манаграфій, якія прысвечаны рассеянаму склерозу, лейкаэнцефалітам, інфекцыйна-алергічнаму энцэфаліту, полірадыкуланеўрытам і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць