Антверпенская ратуша

Гарадская ратуша ў Антверпене — цэнтральны твор нідэрландскага Адраджэння і адзін з першых рэнесансных будынкаў на поўначы Еўропы. Пабудаваны ў 1561-65 гг., калі Антверпен быў гандлёвай сталіцай Еўропы, па праекце мясцовага архітэктара Карнеліса Флорыса. Распрацаваная Флорысам сістэма дэкаратыўнай арнаментыкі («Florisstil») аказала значны ўплыў на развіццё бельгійскай (фламандскай) мастацкай традыцыі.

Славутасць
Антверпенская ратуша
51°13′17″ пн. ш. 4°23′58″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар Карнеліс Флорыс[d]
Дата заснавання 1564
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чатырохпавярховы будынак, які стаіць на галоўнай плошчы горада, арганічна спалучае элементы, запазычаныя ад італьянскіх маньерыстаў, з фламандскай традыцыяй будаўніцтва шматпавярховых гатычных ратуш. Ніжні паверх рустыраваны, верхні паверх — скразны (гульбішча). Ратуша пышна ўпрыгожаная геральдычнымі знакамі Антверпенскага маркграфа, іспанскіх Габсбургаў і герцагства Брабанцкага.

Падчас узяцця Антверпена іспанцамі (1576) ратуша выгарэла амаль дашчэнту. Стылізаваныя пад даўніну інтэр’еры з’явіліся ў сярэдзіне XIX стагоддзя (арх. П’ер Бруна Бурла).

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі правіць