Антоні Дызмас Ляхніцкі
Антоні Дызмас Ляхніцкі (1756 — 5 лістапада 1819) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Антоні Дызмас Ляхніцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1756[1][2][…] | ||||||
Смерць | 5 лістапада 1819[1] | ||||||
Род | Ляхніцкія[d] | ||||||
Бацька | Юзаф Ляхніцкі[d] | ||||||
Маці | Разалія з Богушаў[d] | ||||||
Дзеці | Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі | ||||||
Член у |
Сям’я правіць
Сын вількамірскага стольніка Юзафа Ляхніцкага і Розы з Богушаў. Меў брата Ігнація Рамана Ляхніцкага.
У маладосці служыў у войску (у пяцігорскай брыгадзе). У 1778 годзе прызначаны люстратарам гарадоў у Троцкім, Ковенскім і Гарадзенскім павеце ў сувязі са скасаваннем магдэбургскага права ў малых гарадах Вялікага Княства Літоўскага. У 1785 годзе абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. З 1786 года каралеўскі шамбялян, вількамірскі абозны ў 1788—1793 гадах, стольнік у 1793—1794 гадах. У 1789 і 1790 гадах абіраўся членам цывільна-вайсковай камісіі Вількамірскага павета, у 1791—1794 гадах пісар гродскі віленскі, у 1794 годзе віцэ-прэзідэнт Вільні. У пачатку 1794 года абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Віленскім актам паўстання 24.4.1794 прызначаны членам Найвышэйшай літоўскай рады, а пасля яе роспуску — членам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага княства Літоўскага.
У 1797 годзе харужы Віленскага павета, у 1802 годзе — старшыня 1-га дэпартамента галоўнага суда Віленскай губерні, у 1805 годзе маршалак шляхты Віленскага павета. У 1808 годзе прызначаны членам судова-адукацыйнай камісіі па ўпарадкаванні адукацыйных фундушаў у Віленскай навучальнай акрузе (старшыня камісіі — Тамаш Ваўжэцкі). З 1811 года гранічны суддзя Віленскай губерні.
У час вайны 1812 года пры адступленні расійскай арміі М. Барклай-дэ-Толі прызначыў Ляхніцкага Прэзідэнтам Вільні (хутка быў заменены французскімі ўладамі на мэра М. Ромера). З 1815 года член Радзівілаўскай камісіі, што разглядала юрыдычную прыналежнасць радзівілаўскіх уладанняў.
Зноскі
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/antoni-h-wlasnego-lachnicki
- ↑ Antoni Dyzma Lachnicki // NUKAT — 2002.
Спасылкі правіць
- Антоні Дызмас Ляхніцкі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»