Антоні Пацей

стражнік вялікі літоўскі

Антоні Пацей (? — 16 лютага 1749) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (17151729) і стражнік вялікі літоўскі (17291748). Быў таксама старостам ваўкавыскім, суражскім, радамысльскім і жыжморскім.

Антоні Пацей
Герб «Вага»
Герб «Вага»
10-ы Вялікі стражнік літоўскі
1729 — 1748
Папярэднік Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі
Пераемнік Людвік Пацей
Нараджэнне 16 лютага 1749(1749-02-16)
Смерць 16 лютага 1749(1749-02-16)
Род Пацеі
Бацька Казімір Аляксандр Пацей
Маці Ганна Тэрэза з Летаваў
Жонка Разалія з Загароўскіх
Дзеці Людвіка Ганарата
Дзейнасць палітык

Палітычная дзейнасць правіць

Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. У 1730-х удзельнічаў у барацьбе магнатаў за спадчыну княгіні Людвікі Караліны Радзівіл і яе нашчадкаў (Нойбургскія маёнткі). У 1733 на элекцыйным сойме галасаваў за кандыдатуру караля Станіслава Ляшчынскага. На чале 8-тысячнай арміі выступіў супраць Аўгуста III, ваяваў з расійскім войскам, якое ўмацоўвала ўладу Аўгуста III у Літве, Беларусі і Польшчы. У 1735 эміграваў, у 1736 вярнуўся і прызнаў Аўгуста III.

Сям'я правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Казіміра Аляксандра, віцебскага ваяводы, і Ганны Тэрэзы з Летаваў. Ажаніўся з Разаліяй Загароўскай, меў адзіную дачку Людвіку Ганарату (памерла каля 1786), жонку кіеўскага ваяводы Станіслава Любамірскага.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць