Антоні Шыман Жукоўскі

Antoni Żukowski

Антоні Шыман Жукоўскі (польск.: Antoni Szymon Żukowski; 1766 (?) — 1834 (?)) — беларускі акцёр, антрэпрэнёр.

Антоні Шыман Жукоўскі
Дата нараджэння каля 1766
Дата смерці каля 1834
Жонка Юзафата Жукоўская
Дзеці Амелія Хелмікоўская[d]
Прафесія тэатральны акцёр, антрэпрэнёр

Біяграфія правіць

Быў сынам Мацея Жукоўскага[1].

У 1790—1792 гадах узначальваў польскія трупы ў Мінску і Вільні. У 1795 годзе стварыў у Магілёве трупу, якая ставіла спектаклі на польскай і рускай мовах. У 1795 годзе трупа вольных акцёраў пад кіраўніцтвам Жукоўскага па запрашэнні графа С. Зорыча працавала ў яго тэатры ў Шклове (выконвала польскія і рускія камедыі). Трупа Жукоўскага выступала ў Гродне (1827, 1828, 1830), Зэльве (1816). 3 1811 узначальваў Мінскую антрэпрызу, фактычна наладзіў рэгулярныя тэатральныя паказы ў горадзе. 3 мінскай трупай гастраліраваў па Беларусі[2].

Сям'я правіць

 
Амелія Хелмікоўская

У шлюбе з актрысай Юзафатай Жукоўскай меў дачку Амелію Хелмікоўскую[1].

Зноскі

  1. а б polskiego, Encyklopedia teatru. Antoni Szymon Żukowski (польск.). Encyklopedia teatru polskiego. Праверана 30 снежня 2023.
  2. Жукоўскі Антоні Шыман // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура правіць