Антон Антонавіч Алешка
Антон Антонавіч Алешка (1 лютага 1913, в. Балотчыцы, цяпер Слуцкі раён — 13 верасня 1971, Слуцк) — беларускі пісьменнік.
Антон Антонавіч Алешка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 лютага 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 верасня 1971 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 1 лютага 1913 года ў сялянскай сям’і. Скончыў 2-гадовыя педагагічныя курсы пры Слуцкім педагагічным тэхнікуме (1931), да 1935 працаваў настаўнікам у мястэчку Лапічы (цяпер Асіповіцкі раён). Скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў 1941 годзе[1]. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў спачатку на Заходнім, а потым — на 3-м Беларускім фронце. Пасля вайны служыў ваенным урачом у ваенна-паветраных сілах. Дэмабілізаваўся ў 1963 годзе. Жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1951 года.
Памёр 13 верасня 1971 года ў Слуцку.
Творчасць правіць
Дэбютаваў апавяданнямі ў 1932 годзе [1]. У 1938—1939 гадах апублікаваныя некалькі апавяданняў і аповесць «Маладосць» А. Алешкі (часопіс «Полымя»). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Раніца» (1949), «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969), «Неба на замку» (выбранае, 1974, 1984).
Асноўная тэма творчасці пісьменніка — жыццё і баявыя подзвігі савецкіх лётчыкаў[1].
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Антон Антонавіч Алешка // БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.249
- Алешка Антон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Алешка Антон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.