Антопальскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Антопальскі пассавет)

Анто́пальскі сельсавет (руск.: Антопольский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Антопаль.

Антопальскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Антопаль
Дата ўтварэння 17 верасня 2013
Насельніцтва (2019) 3 380
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Антопальскі пассавет у складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў Драгічынскім раёне. 8 сакавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Першамайскага сельсавета[1]. 21 ліпеня 1980 года ў склад Галоўчыцкага сельсавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і Толкава[2]. 17 верасня 2013 года створаны Антопальскі сельсавет, які ўключыў усе населеныя пункты скасаванага Антопальскага пассавета (Антопаль, Вулька, Горыцы, Губерня, Падлессе, Першамайск, Свеклічы, Татарнавічы) і скасаванага Дзеткавіцкага сельсавета (Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын) і частку населеных пунктаў скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік)[3].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў, без Антопаля) — 1173 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы, 2,7 % — украінцы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — армяне[5]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 3380 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  3. Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць