Антуан Франсуа Прэво

Антуан Франсуа Прэво (фр.: Antoine-François Prévost), больш вядомы як абат Прэво, з яго ўласным даданнем Ссыльны (Прэва д’Экзіль; 1 красавіка 1697 — 25 лістапада 1763) — адзін з найбуйнейшых французскіх пісьменнікаў XVIII стагоддзя, аўтар рамана «Гісторыя кавалера дэ Грыё і Манон Леско» (1731).

Антуан Франсуа Прэво
фр.: Antoine François Prévost
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Antoine François Prévost
Дата нараджэння 1 красавіка 1697(1697-04-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1763(1763-11-25)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, гісторык, перакладчык, раманіст, святар
Мова твораў французская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прэво, Антуан Франсуа другі з пяці сыноў каралеўскага пракурора Льевена Прэво і Марыі Дзюкле. Яшчэ ў дзяцінстве звярнуў на сябе ўвагу бліскучымі здольнасцямі. Ва ўзросце 16-ці гадоў быў паслушнікам у езуітаў, потым перайшоў на ваенную службу, але, не выносячы дысцыпліны, вярнуўся ў ордэн, зноў пакінуў яго з-за няшчаснага кахання. У 1721 годзе ён далучыўся да манахаў-бенедыкцінцаў у Фантэнэльскім абацтве, затым прыняў манаскі зарок у абацтве Жум’еж і правёў наступныя 7 гадоў жыцця ў розных установах ордэна ў Нармандыі. Знаходзячыся ў абацтве Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ ўдзельнічаў у вучоных працах бенедыкцінцаў; адзін з тамоў зборніка «Gallia Christiana» амаль цалкам напісаны ім.

Не вытрымаўшы суровасці статута манастыра Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ, у 1728 годзе Прэво збег адтуль і быў вымушаны хавацца, пакінуўшы Францыю. Жыў у Англіі і Галандыі, займаючыся літаратурнай працай і спрабуючы заручыцца заступніцтвам шляхетных мецэнатаў. У Галандыі выдаў «Mémoires d’un homme de qualité» (1728—32) і ўступіў у сувязь з маладой пратэстанткай, не адважыўшыся, аднак, ажаніцца з ёю, каб не парушыць манаскага зароку. У Англіі распачаў выданне часопіса «За і супраць» («Le Pour et le Contre») — зборніка нататак, апавяданняў, анекдотаў, дзе з’явіліся і самыя вядомыя з яго твораў, раманы «Англійскі філосаф» («Histoire de M. Cleveland, fils naturel de Cromwell, philosophe anglais», 1732—39) і «Манон Леско» («Histoire du chevalier de Grieux et de Manon Lescaut»).

Поспех гэтых твораў даставіў Прэво шмат ворагаў на радзіме. Самы разлютаваны з іх, абат Лангле-Дзюфрэнуа, нападаў на Прэво галоўным чынам за яго сувязь з пратэстанткай. Тым не менш, дзякуючы пратэкцыі прынца Конці і кардынала Буасі Прэво атрымаў дазвол вярнуцца ў Францыю (1734), а праз год яму ўдалося атрымаць прабачэнне папы. Прынц Конці прызначыў яго сваім раздавальнікам міласціны і сакратаром. Ён працягваў выдаваць «Le Pour et le Contre» і ў 1735 годзе надрукаваў раман «Кілерынскі пробашч» («Le Doyen de Killerine»). З прычыны ўдзелу ў гісторыі з нейкім журналістам, газета якога не спадабалася двару, Прэво зноў павінен быў бегчы ў Бельгію, але неўзабаве вярнуўся і па парадзе канцлера д’Агеса пачаў выдаваць калекцыю падарожжаў пад назвай «Histoire générale des voyages».

Зноскі

  1. а б Abbé Prévost // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Antoine-Francois, Abbe Prevost d'Exiles // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. https://books.google.ca/books?id=DqV8905urhQC&lpg=PP1&hl=fr&pg=PA252

Літаратура правіць