Антыгітлераўская кааліцыя

Антыгітлераўская кааліцыя — аб’яднанне дзяржаў і народаў, якія змагаліся ў Другой сусветнай вайне 1939-45 гадоў супраць краін нацысцкага блока, так званых Краіны Восі: Германіі, Італіі, Японіі і іх сатэлітаў.

У гады вайны сінонімам антыгітлераўскай кааліцыі стаў тэрмін «Аб’яднаныя нацыі», прапанаваны Рузвельтам і ўпершыню сустракаемы ў Дэкларацыі Аб’яднаных нацый 1942 года (Вашынгтонскай дэкларацыі дваццаці шасці). Уплыў кааліцыі на ваенны і паваенны палітычны расклад велізарны, на яе аснове была створана Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ААН).

У верасні 1939 у стане вайны з Германій знаходзіліся Польшча, Францыя, Вялікабрытанія і яе дамініёны (Англа-польскі ваенны альянс 1939 і Франка-польскі альянс 1921). На працягу 1941 года да кааліцыі далучыўся Савецкі Саюз, Злучаныя Штаты і Кітай. Гэтыя краіны былі названы «Вялікай чацвёркай» у дэкларацыі аб’яднаных нацый, а пазней «чатырма паліцыянтамі». На студзень 1942 года антыгітлераўская кааліцыя налічвала 26 дзяржаў: так званая Вялікая чацвёрка (ЗША, Вялікабрытанія, СССР, Кітай), брытанскія дамініёны (Аўстралія, Канада, Індыя, Новая Зеландыя, Паўднёвая Афрыка), краіны Цэнтральнай і Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама ўрады ў выгнанні акупаваных еўрапейскіх краін. Лік удзельнікаў кааліцыі падчас вайны павялічваўся; да моманту заканчэння вайны з Японіяй у стане вайны з Германіяй і яе саюзнікамі знаходзіліся 53 дзяржавы свету.

Асноўныя этапы фарміравання правіць

  • Савецка-англійскае пагадненне пра сумесныя дзеянні ў вайне супраць Германіі 12 ліпеня 1941 г. Масква
  • Атлантычная хартыя ЗША і Вялікабрытаніі 14 жніўня 1941 г., да якой 24 верасня 1941 г. далучыўся СССР
  • Маскоўская канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, Англіі, ЗША 29 верасня — 1 кастрычніка 1941 г.
  • Пачатак паставак у СССР па лэнд-лізу з ЗША
  • Падпісанне Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржавамі (Дэкларацыя Аб'яднаных Нацый) аб мэтах вайны супраць фашызму 1 студзеня 1942 г.
  • Савецка-англійскі дагавор пра саюз у вайне супраць Германіі 26 мая 1942 г. Лондан
  • Савецка-амерыканскае пагадненне пра прынцыпы ўзаемнай дапамогі ў вядзення вайны супраць агрэсіі 11 чэрвеня 1942 г. Вашынгтон
  • Савецка-французскі дагавор пра саюз і ўзаемную дапамогу 10 снежня 1944 г. Масква

Цікавыя факты правіць

  • 9 мая 2010 краіны антыгітлераўскай кааліцыі бралі ўдзел у парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы ўпершыню за ўвесь час яго правядзення.

Спасылкі правіць