Антымані́т[1] (ад лац.: Antimonium — сурма) або сурмяны блішчак[1], стыбніт[1] — мінерал хімічнага складу Sb2S3, які змяшчае 71,38 % сурмы, 28,62 % серы (масавыя працэнты), а таксама прымешкі мыш’яку, вісмуту, свінцу, жалеза, медзі, золата і серабра. Антыманіт з’яўляецца асноўным мінералам для атрымання сурмы.

Антыманіт
Крышталь антыманіту
Формула Sb2S3
Прымесь As, Bi, Pb, Fe
Сінгонія ортарамбічная
Колер Свінцова-шэры
Бляск металічны
Празрыстасць непразрысты
Цвёрдасць 2—2,5
Спайнасць дасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 4,5—4,6 г/см³

Колер у кавалку і парашку свінцова- ці сталёва-шэры, з сіняй і вясёлкавай пабегласцю. Бляск металічны. Цвёрдасць 2—2,5[2]. Пластычны. Спайнасць дасканалая, паралельна падаўжэнню крышталёў. Злом дробнаракавісты. Сінгонія рамбічная. Шчыльнасць 4,6 г/см³. Непразрысты. Падоўжана-прызматычныя крышталі слупкаватай або ігольчатай формы са штрыхоўкай паралельна падаўжэнню. У іголках гібкі.

Паходжанне нізкатэмпературнае гідратэрмальнае[2]. Радовішчы ў Кыргызстане, Таджыкістане, Казахстане, Грузіі, Расіі і інш.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 61. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)

Літаратура правіць

  • Антымані́т, сурмяны блішчак, стыбніт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Сурмя́ны блішча́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Антимонит // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 61. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  • Антимонит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 42. — 25 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць