Анубіс
у іерогліфах
in
p
wE16

Анубіс (грэч.), Інпу (стар. егіп.) — бажаство Старажытнага Егіпта з галавой шакала і целам чалавека, правадыр памерлых у замагільны свет.

Анубіс
Інпу
Анубіс
Анубіс
бог з галавой шакала
Міфалогія егіпецкая
Грэчаскае напісанне Ἄνουβις
Імя на іншых мовах лац.: Anubis
Пол мужчынскі
Занятак правадыр памерлых у замагільным царстве, засцерагальнік могільнікаў і мумій
Бацька Сетх
Маці Нефтыда
Жонка Анпут
Дзеці Kebehet[d]
Звязаныя персанажы Гор, Асірыс, Ісіда
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У часы Старога царства лічыўся заступнікам некропаляў і могілак, адзін з суддзяў царства мёртвых, захавальнік атрутаў і лекаў. У старажытнаегіпецкай міфалогіі сын Ра. Жонкай Анубіса ў кінопальскім номе лічылася багіня Баст. Цэнтрам культу Анубіса была сталіца сямнаццатага егіпецкага ному Кінопаль.

Анубіс у міфалогіі правіць

Бог Асірыс кіраваў урадлівай далінай Нілу і меў жонку Ісіду, а змрочны бог Сет жыў са сваёй жонкай Нефтыдай у дзікай пустыні. Нефтыда закахалася ў Асірыса і праняла аблічча Ісіды, каб спакусіць яго. У іх нарадзілася дзіця — Анубіс. Нефтыда хавала яго ад свайго мужа Сета ў балотах дэльты Ніла. Яе сястра Ісіда знайшла маленькага бога і выхавала яго. Пазней, калі Сет забіў Асірыса, Анубіс арганізаваў пахаванне бога — ён вынайшаў спецыяльную субстанцыю і працэдуру, у выніку якой з'явілася першая мумія. Таму ён лічыўся заснавальнікам пахавальных абрадаў, ахоўнікам некропаляў, богам бальзамавання. Анубіс таксама дапамагаў ахоўваць цела Асірыса. Ён жа дапамагае судзіць памерлых і вядзе душы ў падземны свет, да стальца Асірыса. Дачкой Анубіса была Кербут, якая здзяйсняла ўзліванні ў гонар памерлых.

Іканаграфія правіць

Анубіс выяўляўся ў выглядзе пустынных жывёл, таго рэгіёну сусвету, які межаваў (ва ўяўленні старажытных егіпцян) з краінай мёртвых — Дуатам. Часцей за ўсё яго выяўлялі чалавекам з галавою шакала, радзей — чорным сабакам Саб (егіпецкае «саб» азначала «суддзя» і пісалася са знакам шакала). У выявах Анубіса дамінуе чорны колер — колер смерці, ночы, замагільнага свету. У кнізе мёртвых Анубіс часцей за ўсё намаляваны ў час узважвання сэрца памерлага.

Паходжанне і эвалюцыя культу правіць

 
Статуя Анубіса з грабніцы Тутанхамона, Каірскі музей.

На раннім прымітыўным этапе фарміравання егіпецкай рэлігіі Анубіс успрымаўся як шакал, які з'ядае памерлых і ахоўвае браму ў царства памерлых. Самы старажытны ўспамін Анубіса сустракаецца ў Тэкстах пірамід часоў Старажытнага царства, каля XXIII ст. да н.э., выключна ў сувязі з пахаваннем фараона. Лічыўся богам памерлых, меў асноўныя эпітэты — «Хентыаменты» — гэта значыць «той, хто наперадзе краіны Захаду» (царства памерлых), уладар Расетаў (краіны памерлых), «той, хто стаіць перад палацам багоў». Паводле Тэкстаў пірамід быў галоўным богам у краіне памерлых, ён падлічваў сэрцы нябожчыкаў (Асірыс у той час увасабляў памерлага фараона, які ажываў, як бог).

 
Анубіс муміфікуе памерлага.

Калі ўзрастае роля Асірыса (канец ІІІ тыс. да н.э), Анубіс паступова робіцца другарадным боствам. Ён уваходзіць у кола бостваў, звязаных з містэрыямі Асірыса. Аднак працягвае выконваць значную ролю ў пахаванні нябожчыкаў. Яго імя ўспамінаецца ў задушнай літаратуры, паводле якой адной з першасных функцый Анубіса была падрыхтоўка цела да бальзамавання і ператварэння з мумію. У гэты перыяд ён носіць эпітэты «ут», «іміут», якія азначаюць яго як бога бальзамавання. Ён жа дапамагае душы памерлага пераадолець Аменці — раён замагільнага свету Дуата, у канцы якога душа трапляла на суд Асірыса. У час пахавальнага абраду жрэц пераапранаецца ў бога Анубіса. Анубіс часта асацыіруецца з Упуаўтам, боствам ў выглядзе ваўка.

 
Анубіс узважвае сэрца на шалях. Справа ад яго — пачвара Амат.

Папірус Ані змяшчае тэкст з «Кнігі мёртвых» пра ўдзел Анубіса ў пасмяротным судзе над чалавекам. Гэты бог узважвае сэрца нябожчыка на шалях. На другой чашы знаходзіцца статуэтка багіні Маат або пяро страуса — сімвала Маат. Калі сэрца акажацца лягчэйшым — памерлага чакае вечнае жыццё ў замагільнай краіне, калі цяжэйшым — яго пажырала пачвара Амат.

На працягу ўсёй гісторыі Старажытнага Егіпту цэнтрам культу Анубіса быў горад 17-га ному Каса (грэч. Кінопаль — «сабачы горад»).

Элінізацыя культу правіць

У эліністычны перыяд культ Анубіса зліваецца ў культам грэчаскага бога Гермеса ў сінкрэтычны вобраз Германубіса. Ювенал успамінае ўшанаванне Анубіса ў Рыме. Як чарадзей Германубіс успамінаецца ў рымскай літаратуры. У герметычных і алхімічных тэкстах успамінаецца да самага Рэнесансу. Некаторыя вучоныя лічаць, што на фарміраванне вобразу святога Хрыстафора ўплылі рысы Анубіса (гэтага святога часта выяўлялі з сабачай галавою). Таксама спадкаемцам Анубіса (дакладней Германубіса) быў алхімічны персанаж Гермес Трысмегіст.

Спасылкі правіць