Аншыета

муніцыпалітэт у Бразіліі

Аншые́та (парт.: Anchieta) — горад у бразільскім штаце Эспірыту-Санту. Насельніцтва (2018 г.) — 28 736 чалавек.

Горад
Аншыета
Anchieta
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Рэрытыба, Віла-Нова-ды-Беневентэ
Горад з
Плошча
411,898 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
28736 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
28
Афіцыйны сайт
anchieta.es.gov.br (парт.)
Аншыета на карце Бразіліі
Аншыета (Бразілія)
Аншыета
Аншыета (Бразілія)
Аншыета

Гісторыя правіць

Аншыета была заснавана ў 1561 г. як езуіцкая місіянерская вёска для індзейцаў тупі пад назвай Рэрытыба. У ёй правёў свае апошнія гады знакаміты езуіцкі пісьменнік і даследчык Жазэ ды Аншыета. Пасля выгнання езуітаў з партугальскіх валоданняў у 1759 г. вёска атрымала назву Віла-Нова-ды-Беневентэ.

У 1887 г. населены пункт набыў статус горада і сучасную назву. У канцы XIX — пачатку XX яго насельніцтва значна вырасла дзякуючы іміграцыі з Італіі.

Эканоміка правіць

Аншыета — адзін з турыстычных цэнтраў Эспірыту-Санту. У гарадской эканоміцы пераважае сфера паслуг. Многія гараджане — уладальнікі сельскагаспадарчых надзелаў у ваколіцах, займаюцца жывёлагадоўляй, вырошчваннем рысу, гародніны і бананаў.

Спасылкі правіць