Анілінгус (лац.: anus — задні праход + lingo — лізаць; сінонімы — анілінкцыя, рымінг англ.: rimming ці не зусім карэктны варыянт аналінгус) — сексуальная практыка, якая прадугледжвае стымуляцыю заднепраходнай вобласці языком або губамі з мэтай выклікаць палавую ўзрушанасць.

Анілінгус
Дзяўчына робіць другой дзяўчыне анілінгус

Агульныя звесткі правіць

Вобласць ануса ў большасці людзей высокачуллівая і з'яўляецца важнай эрагеннай зонай. Адпаведна, стымуляцыя ануса можа выклікаць сексуальную ўзрушанасць у абодвух палоў, у выніку чаго анілінгус практыкуюць як у адносінах да мужчын так і жанчынам. Мэтай дадзенай сексуальнай практыкі з'яўляецца атрыманне сексуальнага задавальнення.

У цяперашні час анілінгус шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.

Існыя ў цяперашні час прадузятасці супраць стымуляцыі вобласці задняга праходу засноўваюцца з аднаго боку на тым, што на працягу многіх стагоддзяў формы сексу, якія не мелі функцыю размнажэння разглядаліся як грэх або перверсія. З іншага боку, у заходняй культуры існуе стэрэатып стаўлення да анальнай вобласці як да бруднай і агіднай.

Анілінгус часта спалучаецца з іншымі формамі сексуальных зносін, як правіла, аральных. У залежнасці ад пастаўленых мэт і для дасягнення неабходнага ўзроўню ўзрушанасці, ужываюць альбо адну з дзвюх асноўных тэхнік анілінгуса альбо абедзве па чарзе.

  • Лізанне вобласці ануса. Тэхніка прадугледжвае вылізванне анальнай адтуліны і вобласці пахвіны. Часцяком ужываецца сумесна з аральным уздзеяннем на геніталіі. Метад асабліва падыходзіць для ўзрушанасці жанчыны, паколькі вульва і анус знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці, што дае магчымасць аператыўна пераносіць уздзеянне паміж эрагеннымі зонамі.
  • Увядзенне языка ў анус. Дадзеная практыка прадугледжвае ўвод языка ў анальную адтуліну, пасля чаго магчымыя рухі, якія імітуюць фрыкцыі, альбо простае абмацванне языком сценак прамой кішкі.

Дадзены метад звычайна ўжываюць для падрыхтоўкі да анальных зносін, бо анілінгус дазваляе паслабіць сфінктар і зрабіць вільготным анус.

Гігіенічныя і медыцынскія аспекты анілінгуса правіць

У выніку практыкі анілінгуса магчымая перадача некаторых інфекцыйных захворванняў, такіх як гепатыт, або развіццё дыярэі.

Пры камбінаванні анілінгуса і кунілінгуса ёсць верагоднасць пераносу кішачнай мікрафлоры ў похву, што можа выклікаць інфекцыйна-запаленчыя працэсы.

Перад практыкаваннем анілінгуса неабходна зрабіць гігіенічныя працэдуры : прамыць геніталіі, пахвіну і вобласць ануса і ў выпадку неабходнасці зрабіць клізму. Таксама ў мэтах гігіены рэкамендуецца галіць валасы побач з заднепраходнай адтулінай. Тым, хто часта практыкуе анілінгус з незнаёмымі партнёрамі, неабходна зрабіць прышчэпкі супраць гепатыту.

Гл. таксама правіць