Аніс[3], аніс звычайны[4], або бядрынец анісавы (Pimpinélla anísum) — аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавыя (Apiaceae)[5].

Аніс

Маладыя расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pimpinella anisum L.

Сінонімы
Anisum vulgare Gaertn.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29822
NCBI  271192
EOL  581422
GRIN  t:28395
IPNI  846658
TPL  kew-2402426

Назвы правіць

Аніс звычайны, аныш, ганыш[6][7], гануш[8], ганус[9].

Батанічнае апісанне правіць

 
 
 
Зверху ўніз:
Суцвецце.
Насенне.

Аднагадовая, тонка- і коратка-апушаная травяністая расліна[5]. Корань тонкі, верацянопадобны, стрыжнёвы. Сцябло вышынёй да 30-60 см, прамое, круглявае, бароздавае, коратка апушанае, у верхняй частцы галінастае[5].

Прыкаранёвае лісце круглавата-сэрцападобнае, з зубчастым краем, на доўгіх чаранках, сцябловае — складанаперыстарассечанае[5].

Кветкі дробныя, пяцічленныя, невыразныя, сабраны на канцах галін у складаныя парасонікі 2,5-6 см у папярочніку, з 7-15 каротка-рассеяна-апушанымі прамянямі[5]. Абгортка адсутнічае ці яна адналісцевая, лісточкі абгорткі ніткападобныя, у ліку аднаго — некалькіх. Пялёсткі белыя, даўжынёй каля 1,5 мм, па краях раснічастыя і на спінцы каротка-шчацініста-апушаныя, з загнутай унутр верхавінай, звонку апушаныя. Тычынак пяць; песцік з ніжняй двухгнёздавай завяззю і двума слупкамі.

Плод-двухсямянка, шырока-сэрцападобна-яйкападобны, яйкападобны ці зваротна-грушападобны, карычнева-шэры ці шэра-зялёны, даўжынёй 3-4 мм, некалькі сціснуты з бакоў, са слаба выступаючымі спінавымі рэбрамі[5]. Плады з прыемным пахам і саладкавата-рэзкім густам. Паўплодзікі з пяццю рабрынкамі, двума сакраторнымі канальчыках на плоскім і шматлікімі дробнымі канальчыках на выпуклым баку. Вага 1000 «семачкаў» (паўплодзікаў) 2-3,6 г[10].

Святло-, цяпло- і вільгацелюбівая расліна, патрабавальная ўрадлівасці глебы. Размнажаюць насеннем. Плады маюць да 6 % эфірнага і да 28 % тлустага алею.

Цвіце ў чэрвені — ліпені, плоданасіць у жніўні[5].

Арэал правіць

Радзіма з дакладнасцю невядомая, многія лічаць — Міжземнамор’е або Блізкі Усход. Некаторыя аўтары (Дэкандоль, Калестані і інш.) дзікарослым продкам лічаць Anisum creticum Calest.[11] = Pimpinella cretica Poir.

Разводзіцца на насенне ва ўсёй Паўднёвай Еўропе, у Малой Азіі, Мексіцы і Егіпце.

Культывуецца ў Еўропе, Азіі, Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На Беларусі малапашыраная культура, вырошчваецца ў адкрытым грунце і цяпліцах. У Расіі аніс расце як культурная расліна на вялікіх плошчах пераважна ў Варонежскай, Белгародскай, Курскай абласцях, у меншых памерах — у Краснадарскім краі прыкладна з 30-х гадоў XIX стагоддзя[5].

Таксанамія правіць

Від Аніс уваходзіць у род Бядрынец (Pimpinella) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).


  яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ каля 150 відаў
       
  парадак Парасонакветныя     род Бядрынец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Парасонавыя     від
Аніс
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 300 родаў  
     

Раслінная сыравіна правіць

Нарыхтоўка правіць

Для лячэбных мэт выкарыстоўваюцца плады аніса — лац.: Fructus Anisi vulgaris. Іх нарыхтоўваюць падчас паспявання, калі плады першых парасонікаў пабурэлі, а плады астатніх парасонікаў яшчэ зялёныя. Зрэзаныя расліны звязваюць у снопікі і сушаць пад навесамі. Пасля сушкі іх абмалочваюць і на веялках аддзяляюць плады ад прымешак[5].

 
Эфірны анісавы алей.

Хімічны склад правіць

Сухія плады ўтрымліваюць 1,2-3,5 % (часам 6 %) эфірнага алею, 8-28,4 % тлустага алею, да 19 % бялковых рэчываў, а таксама цукры і арганічныя кіслоты[5].

Галоўныя кампаненты эфірнага алею — анетол  (руск.) (да 80 %) і мецілхавікол  (руск.) (10 %), акрамя таго, алей змяшчае анісавы альдэгід  (руск.), анісавы кетон, анісавы спірт, анісавую кіслату  (руск.), α-феландрэн  (руск.), α-пінен  (руск.), дыпентэн  (руск.), камфен  (руск.), ацэтальдэгід, аніскетон[5]. Эфірны алей атрымліваюць перагонкай парай пладоў анісу.

Фармакалагічныя ўласцівасці правіць

Прэпараты з аніса валодаюць супрацьзапаленчым, антысептычным, спазмалітычным, анестэзуючым і ветрагонным уласцівасцямі, дзейнічаюць як слабільнае. Плады анісу і яго прэпараты ўзмацняюць функцыю залозавага апарата бронхаў і кішачніка, павышаюць сакраторную функцыю страўнікава-кішачнага тракту, памяншаюць спазмы гладкай мускулатуры кішачніка. Павышаюць сакрэцыю малочных залоз і стымулююць маторную функцыю маткі. Малатаксічны[5].

Значэнне і выкарыстанне правіць

Аніс ужываюць з глыбокай старажытнасці, пра гэта сведчыць насенне, выяўленае ў палевых пабудовах каменнага стагоддзя. Згадвалі пра яго старажытныя егіпцяне, старажытнагрэчаскія лекары — Гіпакрат, Тэафраст і Дыяскарыд  (руск.)[11][12].

З Егіпта аніс прыйшоў на палі Еўропы і ў многія іншыя часткі свету. У Расіі пачалі вырошчваць гэтую культуру ў пачатку XIX стагоддзя.

Тлусты алей выкарыстоўваецца ў мылаварэнні, а яго шчыльная частка служыць заменнікам какава.

Выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.

Ад паху аніса гінуць насякомыя: вошы, клапы, молі, тараканы, чмялі, а таксама кляшчы[12].

Аніс — добрая нектараносная расліна[13].

Адходы перапрацоўкі пладоў анісу выкарыстоўваюць на корм свойскай жывёлы[5].

Выкарыстанне ў кулінарыі правіць

Вострапрыпраўная расліна.

Плады і атрыманы з іх анісавыя алей знаходзяць шырокае прымяненне ў хлебапякарнай, кандытарскай і лікёрагарэлачнай прамысловасцях.

У якасці вострай прыправы выкарыстоўваюцца пераважна плады, якія маюць інтэнсіўны лёгкі асвяжальны водар. Часцей за ўсё аніс дадаюць у розныя пірагі, печыва, пернікі, аладкі, кексы  (руск.), малочныя  (руск.) і фруктовыя супы, да шпінату замест мушкатовага арэха  (руск.) і іншыя стравы.

На аснове аніса вырабляюць моцныя спіртныя напоі, такія як аніс, пасціс  (руск.), перна, рыкард, уза, цыпура, арак, ракы  (руск.), самбука, абсент, масціка  (руск.), пачаран.

Ужыванне ў медыцыне правіць

Лекавыя сродкі: эфірны анісавы алей  (руск.) (уваходзіць у склад опіумна-бензойнай настойкі і груднога эліксіра  (руск.)), плады аніса, зборы  (руск.) (гарбата), тлусты алей, грудны эліксір, нашатырна-анісавыя кроплі[5].

Дапамагаюць пры запаленні нырак і мачавога пузыра, выводзяць пясок з мочавыдзяляльных шляхоў. Ужываецца пры ўздуцці жывата, для стымуляцыі сакраторнай функцыі печані і падстраўнікавай залозы. Прэпараты аніса, у тым ліку ў лекавых зборах, рэкамендуюцца таксама пры анацыдных гастрытах, метэарызме і іншых парушэннях функцыі страўнікава-кішачнага тракта[5]. Якія кормяць маці для павелічэння колькасці малака, для аддзялення макроты пры кашлю, а таксама пры коліках карысна ўжываць анісавы чай[5].

Анісавыя алей і плады ўжываюць галоўным чынам у якасці адхарквальнага сродку пры катары дыхальных шляхоў, трахеітах, ларынгітах і іншых захворваннях органаў дыхання. Анісавы алей часта камбінуюць з іншымі эфірнымі алеямі, антыбіётыкамі; яны ўваходзяць у склад розных адхарквальных мікстур.

Прэпараты валодаюць слабым дэзінфікуючым дзеяннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Анис обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 23-24. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  9. Слоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930
  10. Атлас лекарственных растений СССР / Гл. ред. Н. В. Цицин. — м: Медгиз, 1962. — С. 42. — 702 с.
  11. а б Паводле кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).
  12. а б Паводле кнігі «Энциклопедия лекарственных растений» (гл. раздзел Літаратура).
  13. Абрикосов Х. Н. и др. Анис // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 16. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А-Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.:іл.
  • Анис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0
  • Род 1015. Анис — Anisum Gaertn. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — С. 445—446. — 648 с. — 3 500 экз.
  • Мазнев Н. И. Анис обыкновенный // Энциклопедия лекарственных растений. — 3-е изд., испр. и доп. — М.: Мартин, 2004. — С. 75—76. — 496 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-8475-0213-3.
  • Мазнев Н. И. Травник для всей семьи. — М.: Лада, РИПОЛ классик, Дом. XXI век, 2006.
  • Кузнецова М. А. Лекарственное растительное сырье и препараты. — М.: Высшая школа, 1987.