Апе́графа (Opegrapha) — род лішайнікаў сямейства рачэліевых.

Апеграфа

Апеграфа чорная (Opegrapha atra)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Opegrapha Ach.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  612999
NCBI  91479
MB  3582

Апісанне правіць

Слаявіна ў выглядзе шараватай або матавай скарынкі, прымацаваная да субстрату гіфамі. Пладовыя целы нібы ўрэзаны ў слаявіну, авальныя ці падоўжаныя, маюць добра выяўлены край. Сумкі булавападобныя з 8 спорамі, танкасценныя. Споры падоўжаныя, да іголкападобных, прамыя або выгнутыя, папярочна-чатырохклетачныя. Водарасці размяшчаюцца хаатычна.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў розных раслінна-кліматычных зонах. На Беларусі найбольш вядомыя апеграфа чорная (Opegrapha atra) і апеграфа матавая (Opegrapha diaphora). Растуць на ствалах і галінках клёна, граба, асіны, ясеня. Спараносяць у вільготны перыяд зімой і вясной.

Значэнне правіць

Індыкатары забруджвання навакольнага асяроддзя.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Апеграфа // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.