Аперацыя «Аднарог»

Аперацыя «Аднарог» (фр.: Opération Licorne) — ваенная аперацыя Францыі ў Кот-д’Івуары для абароны замежных грамадзян і падтрыманні міру. Французскія сілы былі размешчаны ў краіне пасля пачатку грамадзянскай вайны. Асноўная задача войск з’яўлялася аказанне падтрымкі міратворчай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і забяспечэнне бяспекі замежных грамадзян. Падраздзяленні французскіх узброеных сіл, якія прымалі ўдзел у аперацыі, называліся «сіламі Аднарога» («la force Licorne»).

Мяцежнікі «Новай сілы» каля AMX 10 RC французскага кантынгенту, 2004 год.
Паўстанец «Новай сілы», захоплены ў палон французскім замежным легіёнам, 2004 год.

Афіцыйна французская аперацыя праходзіла з 22 верасня 2002 па 1 студзеня 2015 года.

Місія правіць

Першапачаткова, «Сілы аднарога» складаліся з ваеннага французскага кантынгента ў Габоне, частка якога ў верасні 2002 года адправілася ў Кот-д’Івуар. Сілы падпарадкоўваліся аб’яднанаму каманднаму пункту французскіх войскаў у Порт-Буэ. Аперацыя абыходзілася французскаму камандаванню прыкладна ў 200 мільёнаў еўра ў год.

Станам на 6 лютага 2007 года «Сілы аднарога» складаліся з наступных падраздзяленняў[1]:

  • тры батальённа-аператыўныя групы (Groupements Tactiques Interarmes, GTIA) — 1-я, 2-я, 43-я;
  • батальён лёгкай авіяцыі французскай арміі (BATALAT);
  • батальён матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (BATLOG);
  • эскадрыллі мабільнай жандармерыі (ваенізаваная паліцыя па ахове грамадскага парадку);
  • ваенная паліцыя.

Гісторыя правіць

Першая Івуарыйская вайна правіць

19 верасня 2002 група вайскоўцаў узняла мяцеж на поўначы Кот-д’Івуара, што стала пачаткам грамадзянскай вайны. Мяцежнікі групоўкі «Новая сіла» ўсталявалі кантроль прыкладна над паловай тэрыторыі краіны — паўночнай яе часткай. Паўднёвая частка Кот д’Івуара засталася пад кантролем урада прэзідэнта Гбагбо, хоць на яе тэрыторыі таксама былі салдацкія выступленні, хутка падаўленыя.

22 верасня Францыя, а затым ЭКАВАС (Эканамічная супольнасць заходнеафрыканскіх дзяржаў), па просьбе ўрада Кот-д’Івуара і з дазвалення ААН[2], паслалі ў краіну вялікія воінскія кантынгенты[3]. Замежныя войскі былі размешчаны паміж варагуючымі бакамі, каб не дапусціць узброеных сутыкненняў паміж імі. Па словах французскіх уладаў, разгортванне часцей арміі Францыі ў краіне прадухіліла павелічэнне колькасці ахвяр канфлікту. Неглядзячы на тое, што інтэрвенцыя не спыніла прасоўванне паўстанцаў на падкантрольны ўраду поўдзень, французскі прэзідэнт Жак Шырак заявіў, што яго войскі не ваююць з паўстанцамі, а абараняюць сваіх грамадзян і іншых замежнікаў.

Праз месяц пасля пачатку вайны, 17 кастрычніка, было падпісана пагадненне аб спыненні агню. Рэжым спынення агню практычна паваліўся 6 студзеня 2003 года, калі дзве групы баевікоў напалі на французскія пазіцыі недалёка ад горада Дуэкуэ, параніўшы дзевяць салдат, аднаго з іх цяжка. Паводле заявы французскага прадстаўніка, французскія войскі адбілі напад і контратакавалі, забіўшы 30 паўстанцаў.

28 лістапада Народны рух Кот-д’Івуара (НРКІ) і Рух за справядлівасць і мір (РСМ), два новых паўстанцкіх руху, узялі пад свой кантроль горада Ман і Данане, размешчаныя на захадзе краіны. У адказ туды былі адпраўлены французскія войскі для эвакуацыі замежнікаў. Яны ўступілі ў бой з паўстанцамі ў раёне Мана 30 лістапада. Сутыкненні прывялі да гібелі дзесяці паўстанцаў, адзін французскі салдат атрымаў раненні[4].

У снежні 2002 года французскія інтэрвенты дапамаглі прэзідэнту Гбагбо адбіць націск мяцежнікаў[5][6].

З 15 да 26 студзеня 2003 года ўдзельнікі канфлікту сустрэліся ў Ліна-Маркус у Францыі, каб паспрабаваць дамовіцца аб вяртанні да міру. Бакі падпісалі 26 студзеня кампраміснае пагадненне. Прэзідэнт Гбагбо захоўваў ўладу, а яго апаненты былі запрошаны ва ўрад прымірэння і атрымалі пасты міністраў абароны і ўнутраных спраў.

25 чэрвеня 2003 французскі салдат быў забіты ў сваім аўтамабілі салдатам урадавай арміі побач з Ямусукра.

4 лістапада 2004 года, прымаючы пад увагу правал перамоў з мяцежнікамі, прэзідэнт Ларан Гбагбо пачынае паветраныя бамбардзіроўкі поўначы краіны. Гбагбо загадвае правесці серыю авіяналётаў на пазіцыі паўстанцаў «Новай сілы»[7].

Інцыдэнт у Буаке правіць

6 лістапада 2004 года два самалёты Су-25 ВПС Кот-д’Івуара нанеслі ўдар па пазіцыях сіл французскага міратворчага кантынгенту каля горада Буаке, пераблытаўшы іх з мяцежнікамі. У выніку налёта загінулі 9 чалавек і паранены 31[8]. Таксама загінуў адзін амерыканскі грамадзянін, член гуманітарнай місіі[9]. Самалёты пілатавалі выхадцы з Беларусі[8][10]. Праз некалькі гадзін пасля нападу, прэзідэнт Францыі Жак Шырак загадаў правесці контрудар па ваеннаму аэрапорту Ямусукра. Французы здзейснілі напад на гэты аб’ект, знішчыўшы два самалёта Су-25 і тры баявых верталётаў. Яшчэ два верталёта збіты ў небе над Абіджанам[7]. Тым часам «Маладыя патрыёты Абіджана» — нацыяналістычнае апалчэнне — атакавалі французскіх грамадзян у фактычнай сталіцы краіны, а таксама французскую ваенную базу. Некалькі сотняў чалавек з Захаду, галоўным чынам французы, схаваліся на дахах сваіх дамоў, каб пазбегнуць расправы, а затым былі эвакуіраваны французскімі верталётамі. Францыя накіравала падмацаванне з 600 салдат[11].

Нягледзячы на гэтак сур’ёзны інцыдэнт, канфлікт паміж Кот-д’Івуарам і Францыяй працягу не атрымаў. Аднак падзеі лістапада 2004 года пагоршылі становішчы грамадзянскага насельніцтва да замежных ваеннаслужачых. Больш за тое, некалькі французскі ваенных пасля французска-івуарыйскага канфлікту былі забіты мясцовымі жыхарамі.

Міжваенны перыяд правіць

31 ліпеня 2008 года Савет Бяспекі ААН працягнуў на шэсць месяцаў мандаты сваёй місіі і «сіл Аднарога» ў Кот-д’Івуары. Пасля яны былі падоўжаны да 31 студзеня 2009 года, з тым каб забяспечыць бяспеку на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года. Аднак выбары былі перанесены на 2010 год.

Палітычны крызіс і новая вайна правіць

У 2010 годзе праводзіліся выбары прэзідэнта. Кандыдата два: дзеючы прэзідэнт Ларан Гбагбо і саюзнік «Новай Сілы», вылучэнец ад партыі Аб’яднанне рэспубліканцаў — Аласан Уатара[12]. Падчас выбараў абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў розных парушэннях, у тым ліку фальсіфікацыі на галасаваннях. Пасля падліку галасоў стала ясна, што перамог Аласа Уатара[13][14]. Аднак прыхільнікі Гбагбо заявілі, што перамог іх кандытат. Хутка завязаліся сутычкі паміж прыхільнікамі двух палітыкаў. У канфлікт, на баку Уатары, умяшаліся МС ААН і «сілы Аднарога». 1 красавіка французскія ваенныя высадзіліся на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Кот-д’Івуара. Неўзабаве да сіл Уатары далучыўся кантынент украінскіх міратворцаў. 5 красавіка кантынгент войск Францыі і ўкраінскія верталёты Мі-24 нанеслі авіяўдары па шэрагу стратэгічных аб’ектаў сіл Гбагбо[15][16]. 9 красавіка сілы, падначаленыя Ларану Гбагбо, перайшлі ў наступленне, заняўшы стратэгічна важныя кварталы Абіджана. 11 красавіка французы абстралялі ракетамі рэзідэнцыю прэзідэнта Гбагбо. У гэты ж дзень Ларан Гбагбо і яго жонка былі арыштаваны. Новым адыным прэзідэнтам краіны стаў Уатара.

Пасляваенны час правіць

21 студзеня 2015 года аперацыя «Аднарог» афіцыйна завершана. Аднак Францыя захавала ваенную прысутнасць у краіне[17].

Колькасць «Сіл Аднарога» правіць

  • Верасень 2002: 2 500 ваеннаслужачых;
  • Люты 2003: 4 000 ваеннаслужачых;
  • Лістапад 2004: 5 000 ваеннаслужачых[18];
  • Сакавік 2008: 1 800 ваеннаслужачых[18];
  • Кастрычнік 2009: 800 ваеннаслужачых[19];
  • Люты 2011: 1 100 ваеннаслужачых[20];
  • Кастрычнік 2011: 450 ваеннаслужачых[21].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Christian BARRET. [APMC] Les forces françaises en Côte d’Ivoire(недаступная спасылка). Phila-colmar.org (20 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана 20 April 2012.
  2. Côte d'Ivoire(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2017. Праверана 20 студзеня 2019.
  3. Les flottilles 21F et 23F de la Marine Nationale ont également participé à l’opération Licorne avec l’avion de patrouille maritime ATL2.
  4. Côte d'Ivoire: Chaotic Conflict Deepens As Government Troops Fight To Recover Lost Territory In Ivory Coast (Page 1 of 2). AllAfrica.com. Праверана 16 October 2014.
  5. Французские войска вступили в сражение с мятежниками в Кот-д’Ивуаре
  6. Представители военных мятежников Кот-д’Ивуара согласились на переговоры
  7. а б Ann Talbot, «Ivory Coast: protests erupt vs. French military strikes», World Socialist Web Site, 9 November 2004.
  8. а б След белорусского оружия в Кот-д’Ивуар
  9. Белорусские наёмники на Су-25 разбомбили франко-американских «миротворцев» в Кот-д’Ивуар Архівавана 3 красавіка 2015.
  10. Wikileaks: Белорусские летчики бомбили французскую военную базу в Африке Архівавана 19 ліпеня 2018.
  11. French foreign minister's visit is first since 2003(недаступная спасылка). France 24 (14 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 May 2011. Праверана 7 April 2011.
  12. "Ivory Coast's Gbagbo Tops Vote Counting, Opposition's Ouattara is Second". Bloomberg. 03.11.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  13. "Cote d'Ivoire borders ordered shut". Al Jazeera. 02.12.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  14. "Кот-д'Ивуар закрыл границы из-за возможных беспорядков". Lenta.ru. 03.12.2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  15. Украинские миротворцы обстреляли склад с оружием в Кот-д’Ивуаре
  16. Миротворцы с Украины обстреляли военный склад в Кот-д’Ивуаре
  17. Côte d’Ivoire: Fin de l’opération Licorne et création des FFCI
  18. а б Les troupes françaises présentes en Côte d’Ivoire vont être à nouveau allégées dans Le Monde du 20 janvier 2008. Архівавана 23 студзеня 2008.
  19. Bertrand Badie & Dominique Vidal. L'État du monde 2010
  20. https://www.defense.gouv.fr/operations/cote-d-ivoire/dossier/les-forces-francaises-en-cote-d-ivoire
  21. De 1 600 à 450. Licorne: on continue de raboter..