«Апошняя міля» — тэлекамунікацыйны канал, які непасрэдна звязвае кліента і правайдэра. Больш за ўсё тэрмін ужываецца ў тэлекамунікацыйнай сферы (Інтэрнэт, тэлевізійныя кабельныя сеткі і г. д.). На самой справе, адлегласць гэтага канала не абавязкова роўная мілі, асабліва ў аддаленай мясцовасці (вёскі). Часам сустракаецца выраз апошні кіламетр, але ён не так распаўсюджаны, як апошняя міля.

Вырашэнне праблемы «апошняй мілі» з'яўляецца адной з галоўнай задач аператараў сувязі, для гэтага выкарыстоўваюцца больш сучасныя і эфектыўныя тэхналогіі. Адным з выйсцяў, замест пракладвання дарагіх і фізічна складаных у стварэнні правадных сетак, з'яўляецца выкарыстанне бесправадных сетак (WiMAX), ці праз лініі электраперадач (BPL).

Існуючыя спосабы прадстаўлення апошняй мілі правіць

 
Аптычнае валакно як адно з рашэнняў праблемы апошняй мілі.

Правадныя сістэмы (у тым ліку аптавалакно) правіць

Правадныя сістэмы ўяўляюць сабой сістэмы перадачы інфармацыі па правадах. Праблемай з'яўляецца паслядоўнае затуханне сігналу, і, калі не ладзіць узмацняльнікі праз пэўныя адлегласці, гэта прыводзіць да ўтварэння абмежавання на адлегласць.

Лакальныя вылічальныя сеткі (LAN) правіць

Звычайна лакальныя сеткі ладзяцца на аснове медных кааксіяльных кабеляў ці вітай пары. Звычайна падобныя сеткі дзейнічаюць на хуткасці перадачы 100 МБіт/с, але новыя пратаколы дазваляюць хуткасць перадачы інфармацыі да 1000 МБіт/с. Праблема крыецца ў абмежаванні на адлегласць кабелю з-за хуткага затухання сігналу пасля 800 метраў.[1] Нізкаякасныя кабелі таксама могуць падвяргацца наводкам ад электрамагнітнага выпраменьвання вонкавых прылад і кабеляў, што гэтакім жа чынам спрыяе затуханню сігнала.

Аптычнае валакно правіць

Аптычнае валакно дазваляе перадаваць вялікія аб'ёмы інфармацыі на вялікія адлегласці, што забяспечвае сучасныя патрэбы карыстальнікаў сетак.

Гл. таксама правіць

Зноскі