Апраменьванне харчовых прадуктаў

Апраменьванне харчовых прадуктаў або радурызацыя — працэс, пры якім прадукты (і іх упакоўку) падвяргаюцца ўздзеянню іанізавальнага выпраменьвання (гама-прамяні, рэнтгенаўскія прамяні, электронныя пучкі) з мэтай знішчэння мікраарганізмаў, бактэрый, вірусаў або насякомых-шкоднікаў, якія могуць быць у ежы. Апраменьванне харчовых прадуктаў павышае бяспеку харчовых прадуктаў і падаўжае іх тэрмін прыдатнасці.

Апраменьванне таксама ўжываюць для запаволення прарастання, затрымкі паспявання, павелічэнні колькасці атрымванага соку і іншыга. Апрамененыя прадукты не становяцца радыеактыўнымі, але ў некаторых выпадках могуць адбывацца нязначныя хімічныя змены (змена смаку, колеру і іншага).

Радыяцыйная апрацоўка харчовых прадуктаў дазволена больш чым у 60 краінах, і штогод ва ўсім свеце перапрацоўваецца каля 500 000 метрычных тон харчовых прадуктаў. Правілы радурызацыі харчовых прадуктаў значна адрозніваюцца ад краіны да краіны. У Аўстрыі, Германіі і многіх іншых краінах Еўрасаюза апраменьваннем можна апрацоўваць толькі сушаныя травы, спецыі і прыправы і толькі пэўнай дозай радыяцыі. У Бразіліі дазволена апрацоўка любых прадуктаў.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Satin M. Food irradiation. — Technomic. — Lancaster: 1996
  • Molins R. Food irradiation — Principles and applications. — Wiley Interscience. — N.Y.: 2001
  • Farkas J. History and future of food irradiation // Trends in Food Science & Technology. — 2011. — 22 (2-3). — p. 121—126. DOI:10.1016/j.tifs.2010.04.002