Арабы (араб.: العرب — аль-араб) — група народаў семіцкага паходжання, якія размаўляюць на мностве дыялектаў арабскай мовы і насяляюць дзяржавы Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі, Заходняй Еўропы, Паўночнай Амерыкі і іншых краін свету. Пісьменнасць на аснове арабскага круглага пісьма. Па колькасці насельніцтва арабы другія ў свеце пасля кітайцаў. Сёння ва ўсім свеце жыве каля 430—450 мільёнаў арабаў[1].

Арабы
Саманазва араб. عرب‎‎
Этнічныя мовы арабская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) іслам, хрысціянства і арабская міфалогія[d]
Геаграфічна-моўная група Семіты

Большасць арабаў пражывае ў Азіі і Афрыцы.

У Афрыцы: маўрытанцы (Маўрытанія, Заходняя Сахара), мараканцы (Марока, Заходняя Сахара), алжырцы (Алжыр), тунісцы (Туніс), лівійцы (Лівія), суданцы (Судан), егіпцяне (Егіпет),

У Азіі: палесцінскія арабы (жывуць у Палесціне, Іарданіі, Ліване, Сірыі і іншых краінах), ліванцы (Ліван), іарданцы (Іарданія), сірыйцы (Сірыя), іракцы (Ірак), іранскія арабы (Іран), кувейтцы (Кувейт), бахрэйнцы (Бахрэйн), арабы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), еменцы (Емен), катарцы (Катар), аманцы (Аман), саудаўцы (Саудаўская Аравія), чадскія арабы (Цэнтральная Афрыка).

Арабы жывуць таксама ў Турцыі, Узбекістане, Афганістане, Інданезіі і іншых краінах усяго свету.

Гісторыя правіць

Згодна з казаннямі Бібліі і Карана арабы з’яўляюцца нашчадкамі Сіма. Паводле сярэднявечных гісторыкаў, арабы паходзяць ад плямёнаў Аравійскага паўвострава, якія з цягам часу зліліся ў адну этнічную групу.

Ужо з пачатку II тыс. да н.э. некаторыя арабскія плямёны стварылі развітыя цывілізацыі на паўднёвым-захадзе Аравіі (Ірам, Сабейскае царства). Культурнай пераемнасці ад тых народаў да сучасных арабаў не адбылося, бо гэтыя дзяржавы распаліся ўжо ў пачатку І тыс. да н.э. у сувязі са зменай гандлёвых шляхоў з Рыма ў Індыю. Пасля, на поўначы, часткова пад уплывам развітых месапатамскіх культур, арабскія плямёны ўтварылі шэраг гандлёвых дзяржаў, сярод якіх Набацейскае царства. Пустынныя абшары Аравійскага паўвострава былі заселены бедуінамі, якія жылі без дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкоўваючыся родаваму прынцыпу. Рэлігіяй арабаў таго часу быў політэізм.

Пераломам у арабскай культуры стала стварэнне ісламу і з’яднанне Аравійскага паўвострава на чале з Мухамадам. Пасля смерці прарока, арабы, пад кіраўніцтвам халіфаў, здолелі авалодаць суседнімі рэгіёнамі — Паўночнай Афрыкай, Месапатаміяй, Персіяй, часткай Анатоліі, Іспаніі, Сіцыліяй і Сардзініяй, распаўсюдзіўшы сваю культуру, пісьмо і мову на ўсе гэтыя тэрыторыі. Таксама прынялі шмат ад іншых культур, перш за ўсё — візантыйскай, персідскай і індыйскай. Іслам як дзяржаўная рэлігія кантраляваў грамадскае жыццё і права.

Распаўсюджванне ісламу забяспечвала арабам сетку карысных для іх кантактаў — разам з прадстаўнікамі іншых культур яны пабудавалі адну з найвялікшых вядомых свету цывілізацый. У перыяд з VIII па XII стагоддзе была створана вялікая колькасць твораў вялікай арабскай літаратуры ў форме паэзіі і прозы, мастацкія творы, юрыдычныя кодэксы і філасофскія трактаты. У «залаты век ісламу» адбыўся вялікі прагрэс навукі, асабліва, у галіне астраноміі, медыцыны, геаграфіі, гісторыі і матэматыкі[2].

Дзяржава халіфаў даволі хутка распалася. Пад канец Сярэднявечча арабская культура, якую часткова стрымлівалі мангольскія і турэцкія набегі, а таксама дамінацыя рэлігіі над усімі аспектамі жыцця, прыйшла ў заняпад. Арабы на доўгія стагоддзі апынуліся пад панаваннем туркаў, якое змянілася еўрапейскай каланізацыяй, а менавіта французскай і англійскай.

Паміж XIX i XX стст. наступіла адраджэнне арабскай культуры. Пачалося яно ў Егіпце і Ліване, пазней перайшло да Ірака і Сірыі, у той час, калі большасць краін Магрыба і Аравійскага паўвострава заставаліся адсталымі. Арабы знаёміліся з дасягненнямі еўрапейскай культуры і тэхнікі, адкрываючы для сябе новы свет, што прывяло да развіцця наватарскай мыслі, зніжэнню ролі рэлігіі ў жыцці і ў будучым стварэнню свецкіх дзяржаў, на заходні манер.

 
Арабы (1910)

У першай палове ХХ ст. паўстала значная частка сёння вядомых арабскіх краін. У большасці з іх ва ўладзе былі нацыяналісты і сацыялісты. Стварэнне Ізраіля ў 1948 г. арабы ўспрынялі як паражэнне, што спрыяла росту панарабскіх пачуццяў і заахвоціла ўрады некаторых краін да саюзу з СССР, які разглядаўся як процівага амерыканскай падтрымкі яўрэеў. У другой палове ХХ ст. у шматлікіх арабскіх краінах пачалі здабычу нафты, што спрыяла эканамічнаму развіццю і росту прэстыжу гэтых краін у свеце.

Устойлівыя словазлучэнні правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць