Арбіта Месяцатраекторыя, па якой Месяц круціцца вакол агульнага з Зямлёй цэнтра мас, які знаходзіцца прыкладна ў 4700 км ад цэнтра Зямлі. Кожны абарот займае 27,3 зямных сутак і называецца сідэрычным месяцам. У сярэднім Месяц аддалены ад цэнтра Зямлі на 60 зямных радыусаў, што складае 385000 км. Маючы арбітальную хуткасць ў 1023 м/с, Месяц кожную гадзіну на небасхіле перамяшчаецца на 0,5° адносна зорак, што прыкладна супадае з яго бачным дыяметрам. У адрозненне ад большасці спадарожнікаў планет Сонечнай сістэмы, арбіта Месяца практычна ляжыць у плоскасці экліптыкі (нахіленне усяго 5,1°), а не ў плоскасці зямнога экватара.

Параметр орбиты Значение
Вялікая паўвось 384748 км [1]
Сярэдняя адлегласць паміж цэнтрамі Зямлі і Месяца 385000 км [2]
Адлегласць у перыгеі ~362600 km
(356400-370400 км)
Адлегласць ў апагеі ~405400 km
(404000-406700 км)
Сярэдні эксцэнтрысітэт 0,0549006
(0,026 – 0,077)[3]
Сярэдняе нахіленне арбіты да экліптыкі 5,14°
(4,99 – 5,30)[3]
Сярэдні нахіл восі вярчэння 6,58°
Сярэдняе нахіленне месяцавага экватара да экліптыкі 1,543°
Перыяд месяцавай прэцэсіі 18,5996 гадоў

Зноскі

  1. M. Chapront-Touzé, J. Chapront (1983). "The lunar ephemeris ELP-2000". Astronomy & Astrophysics. 124: 54. Bibcode:1983A&A...124...50C.
  2. M. Chapront-Touzé, J. Chapront (1988). "ELP2000-85: a semi-analytical lunar ephemeris adequate for historical times". Astronomy & Astrophysics. 190: 351. Bibcode:1988A&A...190..342C.
  3. а б Jean Meeus, Mathematical astronomy morsels (Richmond, VA: Willmann-Bell, 1997) 11–12.