«Арга́ны Белару́сі. The organs of Belarus» — энцыклапедычны даведнік, выдадзены ў 2018 годзе, які змяшчае інфармацыю аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі.

Арганы Беларусі. The organs of Belarus
Жанр энцыклапедыя
Серыя Энцыклапедыя рарытэтаў
Выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Выпуск 2018
Старонак 368
ISBN 978-985-11-1068-7

Анатацыя правіць

Арганы — гучныя сведкі беларускай гісторыі. Змяняліся эпохі, адбываліся лёсавызначальныя падзеі ў жыцці краіны, а гукі аргана працягвалі напаўняць душы беларусаў вялікай духоўнасцю, падштурхоўвалі задумацца аб спрадвечных каштоўнасцях чалавечага жыцця. У багатай музычнай скарбонцы беларусаў — імёны выдатных арганістаў і кампазітараў, арганных майстроў, тых, хто прысвяціў сябе служэнню «каралю музычных інструментаў». У багата ілюстраваным выданні «Арганы Беларусі» змешчана інфармацыя аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны, і майстрах, якія іх стваралі, прыводзяцца тэхнічныя характарыстыкі кожнага інструмента. Кніга таксама расказвае пра гісторыю развіцця арганнай культуры на тэрыторыі Беларусі, творцаў арганнай музыкі, сучаснае развіццё арганнага выканальніцкага мастацтва.[1][2]

Зноскі правіць

  1. Арганы Беларусі 2018.
  2. «Арганы Беларусі. The organs of Belarus» (Серыя “Энцыклапедыя рарытэтаў”) (руск.)(недаступная спасылка). Сайт выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2018. Праверана 20 жніўня 2018.

Літаратура правіць