Арда́ліі (ад англасакс. ordol, лацінскі ordalium — прысуд, суд) — у шырокім сэнсе тое ж, што і «Божы суд»; у вузкім — суд шляхам выпрабавання агнём і вадой. Ардаліі лічацца адным з відаў архаічнага права, упершыню падобныя выпрабаванні згадваюцца яшчэ ў законах Хамурапі.

Дзірк Баўтс. Выпрабаванне агнём

Пры выпрабаванні вадой трэба было дастаць пярсцёнак з кіпеню, скокнуць у раку з хуткім цячэннем, падыспытнага апускалі ў халодную ваду звязаным і г.д.

Выпрабаванне агнём складалася ў тым, што падыспытны павінен быў трымаць рукі на агню, праходзіць праз вогнішча, трымаць рукамі распаленае жалеза. Той, хто вытрымаў гэтыя выпрабаванні прызнаваўся апраўданым, хто не вытрымаў — вінаватым. На Русі той, хто патануў у рацэ лічыўся апраўданым — Бог яго забраў у лепшы свет, ён раней патрапіў на неба.

Ардаліі мелі распаўсюджванне ў шматлікіх народаў, сустракаліся і ў перыяд Высокага Сярэднявечча.

Падчас Першага крыжовага паходу пасля выяўлення Святой дзіды на ардалію пайшоў і загінуў ад апёкаў П'ер Бартэлемі.