Аркадзь Адамавіч Брыш

савецкі фізік

Аркадзь Адамавіч Брыш (14 мая 1917Мінск19 сакавіка 2016, Масква) — беларускі і расійскі вучоны, адзін са стваральнікаў ядзернай зброі ў СССР, удзельнік партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыя­лістычнай Працы, лаўрэат Ленін­скай і Дзяржаўных прэмій, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расій­скай Федэрацыі, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Аркадзь Адамавіч Брыш
Дата нараджэння 14 мая 1917(1917-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2016(2016-03-19) (98 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны-ядзершчык
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль Жукава юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

На­радзіўся ў сям’і беларускага настаўніка фізікі.

Пасля 7 класаў сярэдняй школы паступіў у фабрычна-завадское вучылішча. Працоўную дзейнасць пачаў у 14 гадоў вучнем электраманцёра Беларускай канторы Усесаюзнага электратэх­нічнага аб’яднання. У 1932—1935 гадах, працуючы электраманцёрам, вучыўся ў вячэрняй школе Заходняй чыгункі. Пасля сярэдняй школы ў 1935 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ. У студэнцкія гады акрамя навучальных заняткаў наведваў навуковы гурток, дзе выступаў з рэфератамі, выконваў першыя даследаванні. Акрамя таго ён актыўна займаўся ў спартыўных секцыях (спачатку ў веласіпеднай, затым у лыжнай).

У 1940 годзе пачаў навуковую працу ў Акадэміі навук БССР. Ма­ладога спецыяліста-фізіка накіроў­ваюць у Інстытут хіміі АН БССР з заданнем: рэнтгенаграфічнымі ме­та­­дамі даследаваць структуру і фа­­за­вы склад розных рэчываў.

У 1944 годзе рашэннем штаба партызанскага руху Беларусі быў адкамандзіраваны для працягу навуковай працы ў Ін­сты­тут машыназнаўства АН СССР у Маскву. У 1947 годзе ўвайшоў у лік першых супрацоўнікаў КБ-11, так званы «Арзамас-16». На пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепрыпасаў СССР працаваў з 1964 года да 1993 года, затым 12 гадоў — на пасадзе галоўнага канструктара ядзерных боепры­пасаў Расіі. З 1996 года ён з’яў­ляўся ганаровым кі­раў­ніком Расійскага федэральнага НДІ авія­цыйнай аўтаматыкі імя М. Л. Духава ў Маскве.

Узнагароды правіць

Залаты медаль «Серп і Молат» (1983), чатыры ордэны Леніна (1955, 1962, 1966, 1983), ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), ордэн Пашаны (1999), два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1954), ордэн Айчыннай вайны II ступені (1985), ордэн Чырвонай Зоркі (1948), медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1944), медаль «За перамогу над Гер­маніяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945), каля 20 іншых медалёў за значны ўнёсак у ратныя і працоўныя справы[1].

Зноскі

  1. Аркадзь Брыш, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выпускнік фізмата БДУ 1940 года: «Мы стварылі бомбу дзеля міру»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2022. Праверана 26 кастрычніка 2022.

Літаратура правіць

  • Аркадий Адамович Бриш / под общей редакцией Ю. Н. Бармакова, Г. А. Смирнова. — Москва : ИздАт,2007. — 439 c.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Вестник Фонда фундаментальных исследований. — 2007. — № 3. — С. 115—124.
  • Зеркала времени : ученые Беларуси : очерки / Э. М. Шпилевский. — Минск, 2016. — С. 139—150.
  • Инженер-механик. — 2012. — № 2. — С. 7-11.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 534.
  • Рыцари открытий : лауреаты Сталинских премий — уроженцы Беларуси, 1941—1953 / Э. А. Корнилович, А. Г. Корнилович. — Минск, 2016. — С. 459—462.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 51.
  • Ученые, прославившие Беларусь / Национальная академия наук Беларуси; [составители: М. П. Ахремчик и др. ; редколлегия: В. Г. Гусаков (главный редактор) и др.]. — Минск, 2017. — С. 253—254.