Аркадзь Лявонцьевіч Валадось

Аркадзь Лявонцьевіч Валадось (нар. вёска Какошчыцы, Слонімскі раён) — беларускі і французскі оперны выканаўца (барытон), педагог, грамадскі дзеяч.

Аркадзь Лявонцьевіч Валадось
Месца нараджэння
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Інструменты вакал[d]
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Скончыў Азярніцкую сярэднюю школу (1959), затым Мінскую кансерваторыю. Пасля больш як 10 гадоў быў вядучым барытонам у Кіраўскім тэатры ў Ленінградзе. Навучаўся ў «Ла Скала». З 1979 года жыве ў Францыі. Выступаў на вядучых оперных пляцоўках Еўропы, ЗША. З'яўляецца лаўрэатам многіх міжнародных конкурсаў, у тым ліку праведзеных у Бельгіі, Іспаніі, Францыі.

У Парыжы заснаваў асацыяцыю «Абмен: Францыя-Беларусь», якая садзейнічае наладжванню беларуска-французскага супрацоўніцтва ў галіне культуры, а таксама дзелавых сувязей. Пачынаючы з 1992 года Аркадзь Валадось арганізоўваў і праводзіў студэнцкія абмены паміж кансерваторыяй французскага горада Нансі (у якой у свой час выкладаў) і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі. Так, па ініцыятыве і пры яго ўдзеле больш за 25 гадоў арганізоўваліся гастролі ў Францыі аркестра Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Белдзяржакадэміі музыкі, а таксама сімфанічнага аркестра «Маладая Беларусь» гэтай жа акадэміі. У 2015 годзе выступіў ініцыятарам і прыняў асабісты ўдзел у арганізацыі нацыянальнага павільёна беларускіх мастакоў і скульптараў на выставе Art Capital, якая праходзіць у Парыжы пад патранатам прэзідэнта Францыі. У 2016 годзе Аркадзь Валадось выступіў ініцыятарам правядзення канцэрта, прысвечанага 110-годдзю Дзмітрыя Шастаковіча на радзіме прадзеда кампазітара — у Шэметаве Мядзельскага раёна. Канцэрт адбыўся ў касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

16 лютага 2017 года ў Парыжы Аркадзю Валадосю ўручаны медаль Францыска Скарыны[1] за значны асабісты ўклад у распаўсюджванне беларускай культуры за мяжой і ўмацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай[2].

Сын Аркадзь Аркадзевіч Валадось[d] — вядомы піяніст.

Зноскі

  1. blr.belta.by
  2. Узнагароды Беларусі(недаступная спасылка)