Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка

Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка (27 сакавіка 1881 — 12 сакавіка 1925) — рускі пісьменнік-сатырык, тэатральны крытык[5].

Аркадзь Аверчанка
руск.: Аркадий Тимофеевич Аверченко
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ave[1], Волк[1], Фома Опискин[1], Медуза-Горгона[1] і Фальстаф[1]
Дата нараджэння 15 (27) сакавіка 1880[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1925(1925-03-12)[3][4][…] (44 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сатырык, крытык
Жанр сатыра
Мова твораў руская
arkadiyaverchenko.ru (руск.)
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Дарэвалюцыйнае жыццё правіць

Нарадзіўся 27 сакавіка 1880 года ў Севастопалі ў сям’і небагатага купца Цімафея Аверчанкі і Сусаны Сафронавай, дачкі адстаўнога салдата з Палтаўскай вобласці. Аверчанка не атрымаў ніякай пачатковай адукацыі, бо з прычыны дрэннага зроку не мог доўга займацца.

Працаваць пачаў рана, у 15 гадоў. З 1896 па 1897 год ён служыў малодшым пісарам у транспартнай канторы Севастопаля. Пратрымаўся там нядоўга, крыху больш за год, і пасля апісаў гэты перыяд свайго жыцця ў іранічнай «Аўтабіяграфіі», а таксама ў гісторыі «Пра параходныя гудкі».

У 1896 годзе Аверчанка з’ехаў працаваць канторшчыкам у Данбас, на Бранскі руднік. На рудніку ён прапрацаваў чатыры гады, напісаўшы пасля некалькі апавяданняў пра тамтэйшае жыццё («Увечары», «Маланка» і інш.). У пачатку 1900-х ён разам з кіраўніцтвам руднікоў пераехаў у Харкаў, дзе 31 кастрычніка 1903 годзе ў газеце «Паўднёвы край» з’явілася яго першае апавяданне «Як мне давялося застрахаваць жыццё». Сам Аверчанка лічыў сваім літаратурным дэбютам апавяданне «Праведнік».

У 19061907 гадах ён, цалкам закінуўшы службу, рэдагуе сатырычныя часопісы «Штык» і «Меч», а ў 1907 годзе гэтыя выданні зрабіліся першай сталай трыбунай Аверчанкі, дзе ён вёў амаль усе часткі пад шматлікімі псеўданімамі. Але яго звольнілі з праўлення са словамі: «Вы добры чалавек, але ні чорта не здольны». У студзені 1908 года Аверчанка з’ехаў у Санкт-Пецярбург.

У 1908 годзе ён зрабіўся сакратаром сатырычнага часопіса «Страказа»[6][7] (пасля пераназванага ў «Сатырыкон») і ў тым жа годзе — яго рэдактарам. Аверчанка многія гады паспяхова працаваў у калектыве часопіса з вядомымі людзьмі — Тэфі, Сашам Чорным, Восіпам Дымавым, М. Рэмізавым (Рэ-мі) і інш. Менавіта там з’явіліся яго самыя бліскучыя гумарыстычныя апавяданні. За час працы Аверчанкі ў «Сатырыконе» гэты часопіс зрабіўся незвычайна папулярным, а для Аверчанкі праца ў выданні была цэнтральнай вяхой творчай біяграфіі. У 19111912 гадах Аверчанка двойчы з’ездзіў у падарожжа па Еўропе са сваімі сябрамі-сатырыконцамі, і гэтыя падарожжы далі яму шмат матэрыялу для творчасці: у 1912 годзе выйшла яго папулярная кніга «Экспедыцыя сатырыконцаў у Заходнюю Еўропу».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі усё рэзка змянілася. У ліпені 1918 года бальшавікі закрылі «Новы Сатырыкон» разам з іншымі апазіцыйнымі выданнямі. Аверчанка і ўвесь калектыў часопіса адмоўна ставіліся да савецкай улады, і, каб вярнуцца ў родны СевастопальКрым, заняты белымі), Аверчанку давялося шмат праз што прайсці і перабрацца праз акупаваную немцамі Украіну.

З ліпеня 1919 года Аверчанка працаваў у газеце «Поўдзень» (пасля — «Поўдзень Расіі»), агітуючы за дапамогу добраахвотніцкаму войску.

15 лістапада 1920 года Севастопаль быў узяты чырвонымі. За некалькі дзён да гэтага Аверчанка на адным з апошніх параходаў з’ехаў у Канстанцінопаль. Там ён адчуў сябе больш-менш утульна, бо ў той час у горадзе было шмат рускіх бежанцаў.

Жыццё ў эміграцыі правіць

 
Магіла Аверчанка, Прага, Альшанскія могілкі.

У 1921 годзе ў Парыжы ён апублікаваў зборнік памфлетаў «Тузін нажоў у спіну рэвалюцыі», названы Леніным «высокаталенавітай кніжкай… злоснага да шаленства белагвардзейца»[8]. Яго героі — дваране, купцы, чыноўнікі, ваенныя, рабочыя — з настальгіяй успамінаюць пра мінулае жыццё. За ім выйшаў зборнік «Тузін партрэтаў у фармаце будуару».

13 красавіка 1922 года Аверчанка пераехаў у Сафію, затым у Бялград. Але ні ў адным з гэтых гарадоў ён надоўга не застаўся, а выправіўся 17 чэрвеня 1922 года ў Прагу. У 1923 годзе ў берлінскім выдавецтве «Поўнач» выйшаў яго зборнік эмігранцкіх апавяданняў «Запіскі прастадушнага». Жыццё ўдалечыні ад Радзімы было для Аверчанкі вельмі цяжкім, і гэтай тэме прысвечаныя многія яго творы, у прыватнасці, апавяданне «Трагедыя рускага пісьменніка».

У Чэхіі Аверчанка адразу зрабіўся папулярным: яго творчыя вечары карысталіся шумным поспехам, а многія апавяданні былі перакладзеныя на чэшскую мову.

У 1925 годзе, пасля аперацыі па выдаленні вока, Аркадзь Аверчанка сур’ёзна захварэў. 28 студзеня яго ў амаль непрытомным стане паклалі ў клініку пры Пражскай гарадской бальніцы з дыягназам «аслабленне сардэчнай цягліцы, пашырэнне аорты і склероз нырак». Выратаваць яго не змаглі, і раніцай 12 сакавіка 1925 года ён памёр. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Апошняй працай пісьменніка быў раман «Жарт мецэната», напісаны ў Сопаце ў 1923 годзе, а выдадзены ў 1925-м пасля яго смерці.

Зноскі

  1. а б в г д Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. ПроДетЛит — 2019.
  3. а б Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 11 лістапада 2021.
  4. а б Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých české pravoslavné církve u sv. Mikuláše, sign. ČPRAV Z2, s. 27 — Т. ČPRAV Z2. — С. 27.
  5. Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт.
  6. Михайлов О. Н. Два портрета (предисловие) // сборник «Аркадий Аверченко. Тэффи. Юмористические рассказы». — Минск: Мастацкая літаратура. — 1990. — ISBN 5-340-00599-2.
  7. Куприн А. Аверченко и «Сатирикон» // Сегодня. Рига. — 29 марта. — 1925.
  8. Зарница. Константинополь. — 1921. — № 15.

Літаратура правіць

  • Казак В. Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917. — М.: РИК «Культура», 1996. — 492 с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8
  • Левицкий Д. А. Жизнь и творческий путь Аркадия Аверченко. — М.: Русский путь, 1999. — 552 с., ил. — ISBN 5-85887-047-3
  • Спиридонова Л. А. Журнал «Сатирикон» и поэты-сатириконцы. — М., 1968.
  • Миленко В. Д. Севастополь Аркадия Аверченко. — Севастополь, 2007
  • Миленко В. Д. Аркадий Аверченко. Серия «Жизнь замечательных людей». — М.: Молодая гвардия, 2010. — 327[9] с: ил. — (Жизнь замечательных людей: сер. биогр.; вып. 1226) — ISBN 978-5-235-03316-0
  • Колотило М. Н. Толстовский дом: Люди и судьбы / Под научн. ред. д. ист. н. В. Г. Смирнова-Волховского. — СПб.: Искусство России, 2010. — 296 с.: илл. ISBN 978-5-98361-119-1
  • Хлебина А. Е., Миленко В. Д. Аркадий Аверченко: встреча через 90 лет // Аверченко Аркадий. Русское лихолетье глазами короля смеха. — М.: Посев, 2011. — 428 с., ил. — ISBN 978-5-85824-204-8 (http://www.mdk-arbat.ru/bookcard?book_id=704540).

Спасылкі правіць