Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт
Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Arkansas State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Джонсбара ў штаце Арканзас.
Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Arkansas State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Arkansas State University |
Заснаваны | 1909 |
Студэнты | 13 106[1] |
Размяшчэнне | Джонсбара, Арканзас, ЗША |
Сайт | astate.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Гэта флагманскі кампус сістэмы Арканзаскага дзяржаўнага ўніверсітэта і другі па велічыні ўніверсітэт у штаце Арканзас. Універсітэт быў заснаваны ў 1909 годзе і размешчаны на плошчы ў 557 гектараў на хрыбце Кроўлі. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю.
Структура правіць
- Каледж сельскай гаспадаркі
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і навук аб паводзінах
- Каледж інжынерыі і інфарматыкі
- Каледж вольных мастацтваў і камунікацый
- Каледж медсястрынства і медыцынскіх прафесій
- Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
- Універсітэцкі каледж
- Школа аспірантуры
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арканзаскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы