Аркбута́н (ад фр.: arc-boutant — арка-апора) — канструкцыя ў форме паў-аркі, пры дапамозе якой цяжар скляпенняў перадаецца на контрфорс.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах
Аркбутаны ў Вашынгтонскім кафедральным саборы

Прымяненне аркбутанаў дазваляе значна скараціць памеры ўнутраных апор, ачысціць прастору будынка, павялічыць аконныя праёмы, а таксама пралёты скляпенняў.

Выкарыстанне правіць

 
Аркбутан у кафедральнам саборы Ам’ена

Аркбутаны з’явіўся ў архітэктуры заходнееўрапейскай готыкі. Аркбутан быў вядомы яшчэ ў Старажытнай Русі (прымяняўся ў Сафійскам саборы Кіева), аднак у рускай архітэктуры сустракаецца рэдка.

У Беларусі аркбутаны можна пабачыць на неагатычным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Гервяты Астравецкага раёна.

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 1. А капэла — Габелен / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. — С. 164. — 727 с. — 10 000 экз.